Як некалькі сантыметраў уратавалі жыццё


Толькі невялікая адлегласць аддзяліла мужчыну ад магчымай смерці ў адной з правінцыяў Кітаю.

Мінак з парасонам толькі цудам не трапіў пад самазвал, кіроўца якога не справіўся з кіраваннем. Цяжкавік на хуткасці ледзь не зачапіў мінака, а ў канчатковым выніку стукнуў смеццявоз, кіроўца якога атрымаў чэрапна-мазгавую траўму. Мінак жа нават не зразумеў спачатку, што адбылося.

Самазвал тым часам зʼехаў з месца аварыі. Паліцыя да гэтага часу шукае кіроўцу цяжкавіка.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў