Як не згубіцца ў лесе. Парады спецыялістаў


Жнівень – адзін з самых грыбных месяцаў: спякота паступова будзе спадаць, начныя туманы – пачашчацца, а раса будзе больш буйной. Грыбнікі змогуць знайсці ў беларускіх лясах вялікую колькасць апенькаў, маслятаў і рыжыкаў.

У пошуках грыбоў штогод губляюцца дзясяткі беларусаў. Нехта праз пару гадзінаў блукання знаходзіць дарогу самастойна, а кагосьці даводзіцца шукаць з дапамогай авіяцыі.

Найчасцей праблемы з арыентаваннем узнікаюць у асобаў сталага веку. Аднак згубіцца можа кожны.

Ратаўнікі з Міністэрства па надзвычайных сітуацый не раюць апранацца, як партызаны.

«Камуфляж надзейна хавае чалавека, што значна ўскладняе пошукі, калі сіл паведаміць пра сябе ўжо не засталося. Вядома, адзенне павінна быць шчыльнае, але найлепш – яскравае. Не перашкодзіць чырвоная кепка, хустка або любы бачны прадмет», – папярэджваюць спецыялісты.

Перад выйсцем варта:

– Вывучыць карту мясцовасці;

– Зарадзіць мабільны тэлефон;

– Узяць з сабой мінімальную аптэчку і свісток (ягоны гук чуваць за 2–3 км);

– Звярнуць увагу на надвор’е: калі пахмурнае – паход лепш адкласці.

– Не адпраўляцца ў грыбы ў адзіночку;

– Апранацца ў зручную і непрамакальную вопратку і абутак;

– Узяць з сабой ваду, нож і запалкі;

– Паведаміць сваякам пра меркаваны маршрут і прыкладны час вяртання.

Калі вы заблукалі ў лесе:

– Пастарайцеся зарыентавацца на мясцовасці, пашукайце ваду і агонь, каб абараніцца ад холаду і арганізаваць начлег;

– Калі ў вас з сабой мабільны тэлефон, набярыце нумар службы выратавання і паведаміце, з якога населенага пункта і якога раёну ўвайшлі ў лес, апішыце, што бачыце вакол сябе;

– Калі апынуліся ў лесе без тэлефона, а сваё месцазнаходжанне не можаце вызначыць нават прыблізна, спыніцеся і супакойцеся. Па магчымасці піце ваду і рухайцеся да цэлю;

– Шукайце лініі электраперадачаў, прасекі і сцяжынкі. Выявіўшы любы з гэтых аб’ектаў, ідзіце ўздоўж яго, і вы абавязкова знойдзеце людзей;

– Калі на шляху сустрэўся ручай або рака, прытрымлівайцеся ўніз па плыні – ён заўсёды прывядзе да людзей. Прыслухайцеся: шум трактара чуваць за 3-4 км, брэх сабакі – за 2-3 км, які ідзе цягнік – за 10 км, ідзіце на гук;

– Не варта выбірацца з лесу ноччу. Калі пачынае цямнець, лепш заняцца ўладкаваннем месца для начлегу. Для гэтага падыдзе яма ад вывернутыя з коранем дрэва. З галля рабіце насціл і будуйце шалаш.

– Памятайце, што газетны аркуш, засунуты пад вопратку, змяншае цеплааддачу ўдвая. Такі ж эфект дае і лістота, набітая пад вопратку.

– Перад начлегам паклапаціцеся пра тое, каб тыя, хто будуць вас шукаць, не прайшлі міма – на галіны можна павесіць кепку, хустку або аркуш паперы.

ДД

Стужка навінаў