«Як можна было зрабіць з нас зорак карупцыі?» Новы скандал у гомельскай школе


Гомельская сярэдняя школа № 25. Фота belsat.eu

13 снежня ў сетцы Інстаграм з’явіўся відэаролік, зняты ў гомельскай 25-ай школе. На відэа жаночы голас за кадрам запытваецца ў настаўніцы, дзе знаходзіцца школьная дошка. Разгублены педагог адказвае, што дошку папрасілі на час у іншую школу.

Таксама аўтарка відэа за кадрам удакладняе, што дошку забрала дырэктарка. А напрыканцы дадае: «У школе №25 у першым класе ў дзяцей забралі навучальную дошку ў пакаранне, бо бацькі не набылі новую дошку».

 

View this post on Instagram

 

«Бесплатное образование» ⠀ Сегодня утром моя подруга присылает мне видео. В школе с родителей собирают деньги на новую учебную доску. Что?🤯 А разве доска не входит в налоги? Я понимаю ещё собрать деньги на краску для пола. На новые дополнительные тетради. Но вот это? ⠀ Ладно, про сбор денежных средств в садах и школах можно спорить и возмущаться до бесконечности. Но то, как поступила директор школы номер 25 в Гомеле – это просто беспредел и хамство по отношению к детям! Директор поручила собрать деньги учителю. Учительница пыталась, но не у всех родителей есть возможность… Деньги не собрали. Директор видимо долго терпела. А потом просто пришла, сняла и забрала старую доску🤯! ⠀ Как учителю проводить уроки? Бедные первоклашки! Учительница даже боится говорить правду всей этой ситуации🤦🏼‍♀️! ⠀ Сколько мы будем терпеть и молчать? Куда и кому уходят деньги для «бесплатного» образования в нашей стране??? Прошу сделать максимальный репост, хочу чтобы это дело дошло но новостей и у детей в первом классе была новая доска, приобретённая не за родительские средства! ⠀ Всем спасибо❤️!

A post shared by Материнство👼🏼РЕЦЕПТЫ🍲уход (@mama_zolotuhina) on

Пад відэа ў Інстаграме зʼявілася больш за паўтары сотні каментароў. Нехта шкадуе настаўніцу і лічыць сітуацыю абсурднай. Ёсць і тыя каментатары, якія адзначаюць, што паборы ў школе – звычайная практыка. Карэспандэнты belsat.eu падʼехалі да школы і высветлілі падрабязнасці на месцы.

Выходзячы са школы, некаторыя бацькі распавялі, што ведаюць пра канфлікт не толькі з медыяў, але катэгарычна адмовіліся нешта тлумачыць. Дырэктарка школы – Ніна Клязовіч агучвае сваю версію:

«Учора падчас агляду я праходзіла па кабінетах і ўбачыла, што вугал дошкі быў адарваны. У 14.00 пасля сканчэння заняткаў дошка была знятая па майму распараджэнню. Працаўнікі комплекснага абслугоўвання будынку [пасля рамонту] умацавалі ў 9.30 гэтую дошку. Жанчына, якая гэта здымала, прывяла дзіця ў 7.40. Настаўніца малады спецыяліст. Я не ведаю, чаму яна так разгубілася. Пракаментаваць яна не змагла. Да мяне ніхто з бацькоў не падыходзіў і пытанне аб набыцці дошкі са мной ніхто не вырашаў. На наступным тыдні абсалютна новая дошка будзе вісець у класе».

Помнік піянерам на тэрыторыі школы № 25 у Гомлі. Фота belsat.eu

Амаль тое ж самае, але з іншымі ўдакладненнямі, нам распавяла настаўніца гісторыі 25 школы – Таццяна Шэвелева: «Любы настаўнік у першым класе здольны правесці занятак рускай літаратуры на пальцах у гульнявой форме. Я не ведаю як можна было ўсё так перавернуць і зрабіць з нас зорак карупцыі. Дошку павесілі сёння на трэцім занятку. Гэта недзе пасля 10-ці».

Сярэдняя школа № 25 пабудаваная яшчэ ў даваенны час знаходзіцца ў раёне Сяльмашу на вуліцы Барыса Царыкава. Дырэктарка школы – Клязовіч Ніна Ўладзіміраўна ўзначальвае школу з 2003 году. У гэтым годзе высоўвала сваю кандыдатуру ў дэпутаты нацыянальнага сходу ад Рэспубліканскай партыі труда і справядлівасці па Сяльмашаўскай выбарчай акрузе, але саступіла іншаму кандыдату.

МБ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары