Як можна абысці блакаванне сайтаў і чытаць Belsat.eu у Беларусі


Сайт Belsat.eu як і шэраг іншых рэсурсаў па-ранейшаму недасяжныя ў Беларусі. Улады краіны заблакавалі доступ да інфармацыі і відэа, якія размяшчаюцца на нашым сайце. Але блакаванне можна абысці праз VPN ці ананімайзеры.

Сярод найбольш папулярных VPN для аперацыйных сістэмаў, якія працуюць у Беларусі, застаецца Tachyon VPN. Праграма дазваляе чытаць сайты, якія ўлады заблакавалі. Дзякуючы ёй можна трапіць на сайт «Белсату», і ніхто не пабачыць, якія парталы карыстальнік наведвае ў сеціве.

Таксама для абыходу блакавання сайтаў можна скарыстацца пашырэннем uVPN для браўзэра Chrome. Пашырэнне лёгка спампаваць ды інсталяваць на сваім камп’ютары.

Дзеля абыходу блакавання сайтаў на мабільніках варта спампаваць праграму Psiphon.

Hавiны
Глядзіце нас у Беларусі праз мабільнае прыкладанне
2020.08.11 18:53

Сярод ананімайзераў, якія даступныя ў Беларусі і дазваляюць абыходзіць блакаванне сайтаў, даволі хутка працуе 2ip.ru/anonim.

Але шэраг ананімайзераў і VPN, якімі карыстаюцца шмат людзей у сеціве, улады з часам блакуюць. Тым не менш, у пошукавіку лёгка можна знайсці альтэрнатыўныя праграмы і прыкладанні, якія будуць працаваць і дазволяць чытаць тыя навіны, якія выбірае карыстальнік, а не ўлады.

Нагадаем, што навіны «Белсату» нават нягледзячы на блакаванне інтэрнэту дасяжныя праз спадарожнік.

Hавiны
Што рабіць, калі на выбары не будзе працаваць інтэрнэт? Некалькі асноўных парадаў
2020.08.07 16:52
Стужка навінаў