Як Лукашэнка пераследуе белсатаўцаў. Новы рэпартаж


Каб зрабіць працу незалежных журналістаў невыноснай, улады Рэспублікі Беларусь іх арыштоўваюць, судзяць, штрафуюць, пагражаюць ім і руйнуюць прыватнае жыццё. Аднак працаўнікі незалежных медыяў працягваюць рабіць кантэнт без цэнзуры, на які расце попыт асабліва ў перыяд эпідэміі ды прэзідэнцкіх выбараў. Гісторыі белсатаўцаў, якія штодзённа мусяць рызыкаваць падчас здымкаў, – у нашым новым рэпартажы «Місія – журналіст».

Рэпрэсіі супраць журналістаў – гэта адзінае, што цяпер дзяржава можа зрабіць, каб перашкодзіць ім у працы. Гэтак лічыць адзін з герояў рэпартажу Міхась Аршынскі, аператар з Магілёва, які супрацоўнічае з «Белсатам».

«Дзяржаўнае тэлебачанне перасталі глядзець. Яно засталося ў мінулым стагоддзі. Ім трэба нечым адказваць, і яны адказваюць рэпрэсіямі», – мяркуе Міхась.

Аператар згадвае, як падчас адбывання пакарання за асвятленне акцыі Сяргея Ціханоўскага яго катавалі ў следчым ізалятары, уключаючы на ўсю моц радыё з 6:00 да 22:00. Не ратавала ні коўдра, ні бірушы.

Hавiны
Блогера і аператара «Белсату» Міхаіла Аршынскага двойчы пакаралі соднямі
2020.05.12 19:36

Міхася адпусцілі датэрмінова. Так робяць адмыслова: у любы момант чалавека могуць зноў арыштаваць нават без прычыны, каб той адбыў рэшту пакарання.

Часцей за ўсё працаўнікоў незалежных медыяў затрымліваюць за незаконны выраб прадукцыі СМІ. Бывае, што нашых калегаў, якія асвятляюць масавыя пратэставыя акцыі, міліцыя змяшчае пад адміністратыўны арышт па абвінавачанні ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Hавiны
«Як выйдзе са шпіталя, будзе адбываць арышт». Размова з жонкаю журналіста Змітра Лупача
2020.05.12 19:03

Гэтак, Змітра Лупача, журналіста з Глыбокага, абвінавацілі адразу паводле двух гэтых артыкулаў і прысудзілі 10 содняў арышту. У яго здарыўся гіпертанічны крыз проста ў зале суда. Пасля двух дзён у рэанімацыі Змітра перавялі ў ізалятар.

Аднак, нягледзячы на ўсе перашкоды, Зміцер не падае духам, працягвае працаваць і нават жартуе, што ў Глыбокім у яго ёсць свой «асабісты» міліцыянт, які яго затрымлівае.

«Калі мы пачыналі знаёмства, ён быў капітанам, цяпер ужо маёр. Магчыма, там і мая заслуга ёсць», – усміхаецца журналіст.

Hавiны
«Схаваць тое, што адбываецца, – немагчыма». Як улады перад выбарамі пераследуюць журналістаў «Белсату»
2020.06.18 17:11

Каб перашкодзіць журналістам працаваць, праваахоўнікі не саромеюцца парушаць межаў прыватнага жыцця. Да суседзяў магілёўскай журналісткі Аліны Скрабуновай міліцыянты прыходзілі, каб распавесці ім, што тут жыве «незаконная» журналістка.

«Не кожны раз яны нават у форме. Яны могуць прадставіцца: «Вось мы проста знаёмыя Аліны, скажыце, ці добры яна чалавек: яна ў нас папрасіла грошы пазычыць, і мы думаем, пазычаць ёй грошы ці не пазычаць», – распавядае Аліна.

Hавiны
Па ўсёй Беларусі затрымлівалі ўдзельнікаў «жывых ланцугоў» і журналістаў
2020.06.19 22:41

У гомельскай журналісткі Ларысы Шчыраковай, якая супрацоўнічае з «Белсатам», падчас ператрусу забралі камп’ютар з прыватнымі здымкамі. Праваахоўнікі разаслалі іх знаёмым кабеты, выклалі ва ўзламаным акаўнце Ларысы і на сайт знаёмстваў.

«Яны ліставаліся з мужчынамі ад майго імя, дамаўляліся, а потым гэтыя мужчыны мне тэлефанавалі», – згадвае Ларыса.

Найбольш журналістка пацярпела падчас асвятлення дармаедаўскіх пратэстаў у 2017–18 гадах. Тады ўлады пабачылі, як эфектыўна незалежныя журналісты працуюць на стрымах. На Ларысу пасыпаліся адзін штраф за другім.

«Яны выкарыстоўвалі проста ўсё, што можна, – згадвае жанчына, – гэта і міліцэйскі пераслед, і судовы ды псіхалагічны ціск».

Пагрозы з боку сацыяльных службаў адабраць дзіця давялі Ларысу да нервовага зрыву. Яна была вымушаная звярнуцца па дапамогу да псіхатэрапеўта і зрабіць перапынак у працы.

Цяпер часам з уласнага падворку на працу Ларысе даводзіцца выходзіць праз плот, каб не трапіць у рукі міліцыі, што дзяжурыць каля ейнага дому.

ВІДЭА
Журналісты «Белсату» Зміцер Міцкевіч і Дзяніс Дзюба затрыманыя падчас стрыму
2020.07.31 18:41

Самога аўтара рэпартажу, Змітра Міцкевіча, не аднойчы затрымлівалі падчас асвятлення акцыяў Святланы Ціханоўскай. Ён не пераставаў весці стрыму нават з міліцэйскага «УАЗа».

Чаму, нягледзячы на здзекі з боку ўладаў ды бясконцы пераслед, журналісты не апускаюць рук і працягваюць выконваць свой прафесійны доўг? Ці не дарэмна яны рызыкуюць? Што падтрымлівае іхны дух? Глядзіце ў рэпартажы Змітра Міцкевіча (відэа вышэй).

belsat.eu

Стужка навінаў