Як IT-кампанія Synesis, якая трапіла пад санкцыі ЕЗ, звязаная з Лукашэнкам


Журналісты «Еўрарадыё» правялі вялікае расследаванне, якое выкрывае сувязь Synesis з Алексіным і Шэйманам.

Мала хто ведае, але апроч братоў Шаўровых і Петра Сініцына, Synesis на 25 % валодае Іна Алексіна (0,06%) і кампанія «Энерга-Оіл-Інвест» (24,99%).

Кампаніяй «Энерга-Оіл-Інвест», у сваю чаргу, валодаюць Іна і Аляксей Алексіны, славуты ўладальнік «Табакеркі», блізкі да Лукашэнкі.Як IT-кампанія Synesis, якая трапіла пад санкцыі ЕЗ, звязаная з Лукашэнкам

у Synesis ёсць некалькі дачэрніх кампаніяў. Адна з іх ТАА «Сінезіс Стыгма», створаная адмыслова для работы над сістэмай маніторынгу міжнародных транзітных перавозак. Кампанія распрацавала ўласную платформу для электроннага пламбавання фур і кантролю стану і месцазнаходжання транзітных грузаў.

Пціцын і браты Шатровы разам валодаюць 25% долі «Сінезіс Стыгма». Астатнія 75% – у кампаніі «Белнафтагаз», якой, нагадаем, валодаюць Аляксей і Іна Алексіны.

Аляксей Алексін ад 2021 года з’яўляецца адным з найбуйнейшых пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў у Еўропу. Пасля арышту Юрыя Чыжа ён не галосна заняў ягонае месца.

Яшчэ адзін праект Synesis – распрацоўка праграмнага комплексу для правядзення імгненнай онлайн-латарэі BelBet. Для суправаджэння праекту ў лютым 2020 года была створана асобная кампанія – ТАА «Сінезіс Лато». Кампаніяй валодаюць Мікалай Пціцын і Аляксандр Шатроў.

BelBet – гэта праект нацыянальнага аператара «Беларускія латарэі», якім валодае Кіраўніцтва справамі прэзідэнта на чале з Віктарам Шэйманам.

***

Кампанія Synesis ад 18 снежня патрапіла пад трэці пакет санкцыяў Еўразвязу. Кампанія мае намер абскардзіць гэтае рашэнне.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў