Як іспанскія футбольныя заўзятары рассмяшылі сцюардэсу


У інтэрнэт трапіла відэа, знятае падчас рэйсу «Аэрафлоту». На кадрах бачна, як пасажыры гудуць і жартуюць са сцюардэсы, замінаючы ёй тлумачыць правілы тэхнікі бяспекі на борце.

Футбольныя фанаты, якія акурат знаходзіліся ў самалёце, суправаджалі кожны рух бортправадніцы зладжанымі гукамі. Яна ж не магла стрымаць смеху, але ўсцяж спрабавала працягваць даваць інструкцыі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў