Як чытаць навіны, калі ў вас не адчыняецца наш сайт


Ад самай раніцы мы сутыкнуліся з немагчымасцю зайсці на сайт Belsat.eu.

У асноўны дзень галасавання на выбарах прэзідэнта Беларусі ад раніцы нашая рэдакцыя сутыкнулася з цяжкасцямі ў працы праз нестабільную Інтэрнэт сувязь. Бліжэй да 13:00 сайт belsat.eu перастаў адкрывацца ў Менску і ў іншых рэгіёнах Беларусі.

Сайт быў заблакаваны на ўзроўні дамену. Рэдакцыя лічыць, што гэта атака менавіта на сайт Belsat.eu.

Тым не менш, мы працягваем працаваць для вас і пісаць навіны. Вось нашыя парады, як атрымліваць інфармацыю надалей ад нашых журналістаў:

– спампаваць і ўсталяваць на тэлефон мабільнае прыкладанне «Белсат» для Android i IOS , каб сярод іншага вы маглі атрымліваць пуш-паведамленні;

– сачыць за навінамі праз нашыя сацыяльныя сеткі, перадусім праз Facebook, які на дадзены момант стабільна працуе на тэрыторыі Беларусі.

Заставайцеся з «Белсатам». Мы будзем працаваць для вас да апошняй навіны.

Belsat.eu

Стужка навінаў