Як будзе размяркоўвацца дарожны збор: каментар дэпутата


50 % сабраных за кошт дарожнага збору сродкаў павінны накіроўвацца на будаўніцтва, эксплуатацыю і рамонт рэспубліканскіх дарог, астатнія 50 % – на мясцовыя патрэбы. Аднак у перспектыве на рэспубліканскія магістралі можа накіроўвацца ўсяго 25 % сумы транспартнага падатку, лічаць чыноўнікі.

Пра тое, што прапорцыя можа змяніцца, у эфіры тэлеканала СТВ паведаміла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Аксана Няхайчык.

«Кіраўнік Беларусі адзначыў, што неабходна давесці да ладу мясцовыя дарогі. У залежнасці ад таго, як будзе ажыццяўляцца гэты збор, цалкам магчыма, што дастаткова будзе 25 % накіроўваць у рэспубліканскі бюджэт, а 75 % пакідаць на мясцовыя дарогі », – сказала дэпутат.

Дзяржаўны збор за выдачу дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху з’явіўся ў Беларусі ў выніку ўступлення ў сілу Закону № 96-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях прадпрымальніцкай дзейнасці і падаткаабкладання» ад 31 снежня 2013 года.

З часам беларусы масава перасталі аплочваць гэты дарожны збор. У выніку на працягу другой паловы 2018 года на ўзроўні ўраду актыўна абмяркоўвалася змяненне механізму дарожнага збору. Плата за ўдзел транспартных сродкаў у дарожным руху будзе змененая з 1 красавіка 2019 года. Цяпер кіроўцы змогуць выбіраць, за які тэрмін ім плаціць за ўдзел у дарожным руху.

Новыя правілы аплату дарожнага збору не для спрашчэння, а для большай збіральнасці грошай

СК, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары