Як будзе працаваць грамадскі транспарт у Менску і абласных гарадах на Новы год?


У навагоднюю ноч шмат хто выбіраецца з-за сваіх утульных сталоў з шампанскім і аліўе на святочныя пляцоўкі, дзе чакаюць ялінкі, музыка, забаўляльныя праграмы і салюты.

Але ж у святочную ноч на розныя імпрэзы трэба неяк дабірацца – гэтак жа, як і па сканчэнні вулічных забавак, неяк вяртацца дадому. З гэтай нагоды мы сабралі для вас інфармацыю пра тое, як будзе працаваць грамадскі транспарт у Менску і абласных гарадах Беларусі.

Менск: катаемся на грамадскім транспарце ўсю ноч

У Менску ў навагоднюю ноч некаторыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі будуць працаваць да 5:00 раніцы 1 студзеня. Гэта аўтобусны №№ 1, 22, 26, 42, 43Д, 44, 54, 69, 72, 73,74, 90, 95, 100, 105, 112С, 113А, 132, 135, 147, 149, 153Д, 159, 162, 921 і тралейбусы №№ 3, 6, 20, 27, 29, 48, 53, 57, 62, 92. Інтэрвалы руху тралейбусаў будуць складаць ад 10 да 60 хвілінаў.

Прыгарадныя аўтобусы № 343 «ДС Уручча-2 – ст. Калодзішчы» будуць рухацца раз на 60 хвілінаў, а № 429 «ДС Дружная – Атоліна» – раз на 90 хвілінаў.

Таксама «Мінсктранс» абяцае дадатковы транспарт пасля святочнага феерверку (у 01:45) і святочных мерапрыемстваў (у 04:00).

У навагоднюю ноч метро зачынецца толькі на паўтары гадзінкі

Метро ў сталіцы будзе працаваць да 4:00 1 студзеня. Уваход на станцыі метро «Няміга», «Купалаўская», «Кастрычніцкая», «Фрунзенская» зачыняць а 04:15, а на астатніх станцыях – а 04:00. Але літаральна на паўтары гадзіны. Бо пачне працу метро а 05:30 1 студня.

Дарэчы, у першы дзень новага году гарадскі транспарт будзе рухацца па раскладзе нядзелі.

Берасце: усю ноч працуюць тралейбусы і маршруткі

У Берасці 31 снежня большасць аўтобусы будуць ездзіць толькі да 23:00. Ноччу гарадскія аўтобусы ездзіць не будуць. А вось некаторыя тралейбусы развязуць па хатах ці гасцях пасажыраў. Так, да 6:00 з інтэрвалам у гадзіну ці паўтары будуць працаваць тралейбусы №1, №3, №4 і №8.

Што тычацца маршрутак, то ўлады пастанавілі: іх павінна быць не менш за 2 адзінкі на кожным маршруце, і працаваць яны павінны ад 01:00 да 07:00 1-га студня.

Віцебск: галоўнае – паспець да 04:00

У Віцебску грамадскі транспарт будзе працаваць да 04:00. Гэта тычацца аўтобусаў №№ 2, 10, 12, 13, 46, 99, тралейбусаў №№ 1, 2, 4, 8, 9, 11 і трамваяў № 1 і № 7. Таксама варта ўлічваць, што і 31 снежня, і 1 студня ўвесь грамадскі транспарт будзе працаваць па раскладзе нядзелі.

Аб’ектыў
Транспартнага калапсу з-за перабудовы мосту ў Віцебску не будзе
2018.11.05 20:29

Гомель і Горадня: да 5:00 раніцы

А Гомельскі гарвыканкам вырашыў працягнуць працу грамадскага транспарту ў навагоднюю ноч да 05:00. Але толькі для тралейбусаў №№ 10, 20 і аўтобусаў №№ 1, 12, 18а, 20.

Да той жа гадзіны будзе працаваць транспарт і ў Горадні. Гэта аўтобусы №№ 1, 3, 6, 8, 15, 17, 20, 21, 26, 41, 47 і тралейбусы №№ 3, 7, 13, 16, 17, 18 і 19. Праўда, у сувязі з гуляннямі ля галоўнай ёлкі гораду на плошчы Леніна, ад 22:30 да 4:30 будзе цалкам закрыты рух у цэнтры Горадні, у тым ліку для грамадскага транспарту.

Магілёў: да 6:00 раніцы і на маршрутках

У Магілёве ў навагоднюю ноч грамадскі транспарт будзе працаваць да 06:00. Для гэтага пусцяць аўтобусы №№ 4, 8, 24, 45 і тралейбусы №№ 2к, 3к, 4к, 5к. Таксама чыноўнікі абяцаюць забяспечыць працу маршрутак.

МГ/belsat.eu

Стужка навінаў