Як блогер-правакатар ставіць уладу на вушы


Андрэй Павук – творца або правакатар? Беларускі блогер з глыбінкі стаў вядомы на ўсю краіну пасля таго, як зрабіў іранічны кліп «Я з вёскі».

Як высветлілася, большасць не зразумела, што гэта не ідэалагічны ход, а правакацыя – намаганні давесці дзяржаўную ідэалогію да максімальнага абсурду.

«На гэтай нестыкоўцы, што падавалася бы ўжо 2012 год, сучаснасць, нармальны інтэрнэт, нейкія новыя мабільныя тэлефоны і тут мы бачым такую піянерку, якая скача, цешыцца жыццём і кажа, што так добра »Я з вёскі«, яна гэтым ганарыцца. І акурат ва ўсіх на гэтым фоне, ёсць такі выраз, не вельмі цэнзурны, «рвал пукан», бо яны не маглі зразумець, як можна добраахвотна такое спяваць», – кажа блогер Дзяніс Васількоў.

Відэа хутка набрала больш за мільён праглядаў.

«Я як мастак, як правакатар змог сябе рэалізаваць. Гэта працуе. Я намацаў жылу, за якую можна тузаць. Тузаць уладу за вусы», – распавядае Андрэй Павук.

З часам «акцыі» Павука пачалі раздражняць мясцовыя ўлады. Яго некалькі разоў звальнялі, пачаўся ціск, яму заміналі рабіць бізнес. На гэтым фоне блогер ва ўласцівым для яго стылі на мясцовым узроўні пачаў выбарчую кампанію, чым сур’ёзна напалохаў канкурэнтаў ад улады.

Аб’ектыў
«За Беларусь, за Павука». Як блогер з Гомельшчыны ўдзельнічае ў мясцовых выбарах
2017.12.17 20:28

«Калі глядзіш на тое, што робіць Андрэй Павук, ты разумееш, што гэта вельмі таленавіты чалавек. Тое, што яго паставілі ў максімальна нязручныя, неспрыяльныя для творчасці ўмовы, гэта такі выклік яму», – лічыць Дзяніс Васількоў.

Рэпартаж Міхаіла Аршынскага «Троль у лесе» падрабязна распавядае пра жыццё і выклікі для чалавека, які не ўпісваецца ў межы дзяржаўнай ідэалогіі.

Аб’ектыў
Чыноўнікі спужаліся Павука і не пусцілі яго на сваю нараду
2018.07.25 17:18
Стужка навінаў