Як беларусы зарабляюць за мяжой? Новая праграма на «Белсаце»

Wideo

Сюжэт пра былога міліцыянта, які стаў фатографам у Чэхіі, з першага выдання праграмы «Беларускі свет»

Глядзіце прэм’еру праграмы «Беларускі свет» – пра нашых суайчыннікаў, якія з’ехалі ў пошуках заробку і лепшага жыцця.

Як беларусы знаходзяць сваё месца на еўрапейскім рынку працы і колькі зарабляюць? У якіх умовах жывуць? Колькі каштуе жытло і колькі грошай ідзе на ўтрыманне сябе і сям’і? Што іх цешыць, здзіўляе або нервуе ў новым асяроддзі? І што яны робяць у вольны час?

Паводле рэдактара праграмы «Беларускі свет» Юрыя Каліны, дзяржаўныя беларускія тэлеканалы не цікавяцца лёсам тых, хто з’ехаў. А колькасць такіх людзей расце штомесяц. «Белсат» вырашыў запоўніць гэты прабел.

«Мы пачынаем з Еўропы, але хочам паказваць беларусаў і ў Амерыцы, Аўстраліі, ува ўсім беларускім свеце», – кажа Юры Каліна.

У праграме будуць з’яўляцца рэпартажы пра знакавыя для беларусаў месцы ў свеце і сляды, якія нашыя суайчыннікі пакінулі ў сусветнай гісторыі.

Праграму «Беларускі свет» глядзіце штоаўторак, а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), а таксама онлайн на нашай старонцы.

Калі вас цікавіць жыццё і заробак за мяжою, падпісвайцеся на старонку праграмы ў Facebook.

Глядзі таксама
Каментары