Як беларусы замежжа стаяць у чэргах, каб прагаласаваць. ФОТАФАКТ


Беларусы па ўсім свеце выконваюць свой грамадзянскі абавязак і аддаюць голас за свайго кандыдата. Перад участкамі для галасавання, якія месцяцца ў амбасадах і кансулатах стаяць вялікія чэргі – выбарцы наракаюць на адмысловае замаруджанне галасавання.

Сто чалавек стаяць перад беларускай амбасадаю ў Вільні, каб аддаць голас за свайго кандыдата.

 

Чарга на выбарчым участку ў амбасадзе Беларусі ў Вільні. Фота belsat.eu
Чарга на выбарчым участку ў амбасадзе Беларусі ў Вільні. Фота belsat.eu
Чарга на выбарчым участку ў амбасадзе Беларусі ў Вільні. Фота belsat.eu

Беларусы, якія жывуць ва Украіне, чакаюць каля амбасады Беларусі ў Кіеве, каб прагаласаваць.

Беларусы галасуюць у Кіеве. Фото: tut.by

Бадай што самая вялікая чарга ўтварылася каля амбасады Беларусі ў Варшаве. Паводле ацэнак відавочцаў там сабралася каля 5 тысячаў чалавек. Аднак за 8 гадзінаў аддаць свой голас здолела крыху болей за сто чалавек.

Людзі ў чарзе перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu
Людзі ў чарзе перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu
Белсат, праца журналістаў, смі, медыя
Людзі ў чарзе перад амбасадай Беларусі ў Варшаве, Польшча. 9 жніўня 2020 г. фота: Яна Пракопчык / Belsat.eu
Белсат, праца журналістаў, смі, медыя

У кансулаце ў польскай Бялай-Падлясцы таксама стаіць вялікая чарга. Некаторыя выбарцы, якія планавалі галасаваць у Варшаве, адмыслова паехалі туды.

Людзі стаяць у чарзе ў Белай Падляскай. Польшча. 9 жніўня 2020 г. Фота: ЗГ/ Belsat.eu
Людзі стаяць у чарзе ў Белай Падляскай. Польшча. 9 жніўня 2020 г. Фота: ЗГ/ Belsat.eu
Людзі стаяць у чарзе ў Белай Падляскай. Польшча. 9 жніўня 2020 г. Фота: ЗГ/ Belsat.eu

Вялікая чарга і каля кансулату ў Беластоку.

Беларусы стаяць у чарзе ў кансуляце ў Беластоку, Польшча. 9 жніўня 2020 г.
Фота: Belsat.eu

Чарга на некалькі тысячаў чалавек стаіць каля беларускай амбасады ў Маскве.

Чарга каля амбасады Беларусі ў Маскве. Фота: belsat.eu
Чарга каля амбасады Беларусі ў Маскве. Фота: belsat.eu
Чарга каля амбасады Беларусі ў Маскве. Фота: belsat.eu

Больш за тысячу чалавек стаіць каля беларускай амбасады ў Санкт-Пецярбургу!

Чарга каля амбасады ў Берліне. Чытачы belsat.eu паведамляюць, што супрацоўнікі амбасады адмыслова тармозяць працэс галасавання.

Чарга да амбасады ў Берліне. Нямеччына. 9 жніўня 2020 г.

Каля амбасады Беларусі ў нідэрландскай Гаагі сабралася каля 300 чалавек. Як кажа беларуска Вікторыя Церашонак, прагаласаваць прыехалі грамадзяне Беларусі з Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембургу, Нямеччыны. Паводле дзяўчыны, галасаванню амбасада не замінае, аднак і не спрабуе зрабіць працэс больш хуткім.

Чарга каля амбасады Беларусі ў Гаазе. Фота: Вікторыя Церашонак
Чарга каля

Беларусы і па той бок акіяну стаяць у чэргах, каб прагаласаваць. Вось што зараз адбываецца перад беларускай амбасадай у Вашынгтоне.

Чарга да беларускай амбасадзе ў Вашынгтоне. Фота: чытачы belsat.eu
Чарга да беларускай амбасадзе ў Вашынгтоне. Фота: чытачы belsat.eu

Нагадаем, што сёння выбарчыя ўчасткі працуюць ад 8:00 да 20:00.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў