Як беларусы сустрэлі нобэлеўскую лаўрэатку ў Менску (дадалося новае відэа)


Святлану Алексіевіч у аэрапорце сустрэла каля 100 чалавек. Людзі дзякавалі пісьменніцы «за кожную літару» ў ейных творах, падарылі каравай і прынеслі мора кветак.[/vc_column_text][vc_column_text]Глядзіце таксама >>> Нобэлеўскі тыдзень са Святланай Алексіевіч

[/vc_column_text][vc_column_text]Нагадаем, што некалькі дзён таму карыстальнікі сацыяльных сетках ініцыявалі адмысловую акцыю, каб годна сустрэць нобэлеўскую лаўрэатку ў Менску. Сяброўка лаўрэаткі папрасіла ўсіх, хто будзе сустракаць Святлану Алексіевіч, «не цалаваць яе з усім запалам любові і падзякі».

Дорогие друзья, которые собираются встречать Светлану Алексиевич в аэропорту. Огромная просьба от Светланы: она только ч…

Posted by Юлия Чернявская on 14 декабря 2015 г.

«Яна будзе вельмі рада сустрэчы і вельмі кранутая вашай ініцыятывай. Але ў Швецыі (там холадна і вецер) яна прыхварэла, моцна прастудзіла шчаку, і цяпер шчака баліць. Таму Святлана просіць не кідацца яе абдымаць і цалаваць з усім запалам любові і падзякі, і трымаць мікрафоны далей ад яе твару (не сакрэт, што многія іх проста соваюць ў рот інтэрвʼюяванаму). Яна будзе вельмі ўдзячная за разуменне», – напісала сяброўка пісьменніцы ў сваім «Facebookʼу».

[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=HiK8nlgFdVI&feature=youtu.be”][vc_column_text]У аэрапорце журналісты абступілі Алексіевіч. Людзі падарылі ёй каравай і прынеслі велізарную колькасць кветак. «Гэта ўпершыню ў гісторыі такое здараецца, калі нобэлеўскую лаўрэатку так сустракаюць, калі сустракае народ», – сказала пісьменніца, прабіваючыся праз натоўп да машыны.[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў