Як беларусы разам з замежнымі сябрамі на «Нашым Грунвальдзе» сустрэліся


Фэст «Наш Грунвальд» ператварыўся ў добрую традыцыю, якая кожны год не дазваляе беларусам забыцца, што нашыя продкі разам з суседзямі здолелі не толькі ў свой час абараніць сваю незалежнасць, але і спыніць тэўтонскую агрэсію. Гэта мела ўплыў не толькі на гістарычны шлях ВКЛ, але і ўсёй Еўропы.

Фестываль дае гледачам сапраўднае шоу – відовішчную рэканструкцыю Грунвальдскага пабоішча, а таксама адчуванне, што яны сапраўды апынуліся на некаторы час у Сярэднявеччы.

Зразумела фэст мае даволі разнастайную забаўляльную камерцыйную праграму: можна перш за ўсё сфатаграфацца з рэканструктарамі, убачыць амаль што сапраўдны сярэдневяковы рыцарскі лагер з рэканструкцыяй яго побыту.

З іншага боку, нягледзячы на забаўляльную вольнасць – гэта і сурёзная платформа для прафесійных спаборніцтваў з прызавым фондам для сярэднявечных ваяроў міжнароднага ўзроўню.



Пазмагацца адзін на адзін, у тройках, пяцёрках, ці ў бугуртах на фэст штогод прыязджаюць прызёры чэмпіянатаў свету па рыцарскім спаборніцтвам з Расеі, Украіны і зразумела з Беларусі, якая дагэтуль застаецца адной з краінаў-пераможцаў на сусветных чэмпіянатах.



«Наш Грунвальд-2016» не стаў выключэннем з папярэдніх фэстаў. Высокі ўзровень спаборніцтваў на фэсце пацвердзілі ня толькі рыцары, але і лучнікі з менскага стралковага клубу лучнікаў «Bows Club».



Наш Грунвальд» ужо некалькі год запар застаецца для большасці прафесійных рыцараў-спартоўцаў, рэканструктараў ды наўпрост аматараў ды гасцей, бадай што самым лепшым фэстам сярэднявяковай культуры і музыкі у Беларусі з самай нязмушанай, вольнай атмасферай адпачынку.


Глядзіце ўсе фота:

Вячаслаў Радзіміч, фота аўтара.

Belsat.eu

Стужка навінаў