Як беларусы глядзелі навагоднія выступы Ціханоўскай і Лукашэнкі


У Беларусі ўпершыню грамадзяне маглі паглядзець два навагоднія віншаванні: Ціханоўскай і Лукашэнкі. Звароты былі вельмі розныя. Інтэрнаўты ў сацсетках адрэагавалі на гэта.

Большасць карыстальнікаў інтэрнэту ў навагоднюю ноч глядзелі выступ Святланы Ціханоўскай. Агулам колькасць праглядаў ейнага выступу ў YouTube перавышае колькасць праглядаў Лукашэнкі. На канале Святланы Ціханоўскай у YouTube ейны выступ праглядзелі 232 тысячы карыстальнікаў, на «Белсаце» – 205 тысяч праглядаў. Амаль 384 тысячы праглядаў сабраў стрым Сцяпана Пуцілы, у якім таксама трансляваўся выступ Святланы Ціханоўскай. Выступ Лукашэнкі транслявалі ОНТ (205 тысяч праглядаў), СТВ (54 тысячы), АТН (20 тысячаў).

Іншыя карыстальнікі напісалі, што выключылі гук падчас прамовы Лукашэнкі на тэлебачанні і глядзелі выступ Ціханоўскай на тэлефоне.

Фота: Telegram

А некаторыя забыліся ўключыць гук і ледзь не спазніліся з сустрэчаю Новага года.

А вось у менскіх дварах людзі супольна глядзелі выступ Святланы Ціханоўскай.

Hавiны
Дыслайкаў пад навагоднім зваротам Лукашэнкі ўтрая больш за лайкі. Але, падобна, іх яшчэ і прыбіраюць
2021.01.01 11:19

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў