Як беларусы адзначаюць 3 ліпеня? Глядзіце на «Белсаце»!


Мы ладзім спецыяльныя ўключэнні з галоўных імпрэзаў па ўсёй Беларусі, а таксама ад беларусаў замежжа.

Сёння, 3 ліпеня, ад 19:00 да 21:00 у жывым эфіры «Белсату» нашыя журналісты распавядалі пра настроі беларусаў у сталіцы і рэгіёнах.

Глядзіце нашыя жывыя ўключэнні з Менску, Гомля, Горадні, Віцебску, а таксама з замежжа.

Октябрьская площадь в Минске, 3 июля. Фото: Таня Капитонова / «Белсат»
Октябрьская площадь в Минске, 3 июля. Фото: Таня Капитонова / «Белсат»
Кастрычніцкая плошча ў Менску, 3 ліпеня. Фота: Таня Капітонава / «Белсат»
Октябрьская площадь в Минске, 3 июля. Фото: Таня Капитонова / «Белсат»
Октябрьская площадь в Минске, 3 июля. Фото: Таня Капитонова / «Белсат»

Эфір дасяжны на нашым тэлеканале, а таксама праз YouTube. Будзьце разам з «Белсатам»!

Ланцуг салідарнасці і фантан у Менску

Людзі прыйшлі на адкрыццё фантану ў Свіслачы. Фота: besat.eu
У натоўпе шмат міліцыянтаў. Фота: besat.eu
Праходы перакрылі вайскоўцы. Фота: besat.eu
На адкрыцці шмат гледачоў. Фота: besat.eu
АМАПаўцы ходзяць у натоўпе. Фота: besat.eu
Людзі стаяць з розных бакоў ракі. Фота: besat.eu
Ёсць і людзі ў вышыванках. Фота: besat.eu
Фантан размесціцца пасярод ракі. Фота: besat.eu

20:50 Шмат амапаўцаў і вайскоўцаў заўважана і сярод наведнікаў адкрыцця фантану на рацэ Свіслач каля парку Янкі Купалы.

Раварысты на вуліцы Купалы.
Фота: belsat.eu

20:05 Па вуліцы Янкі Купалы ў Менску раварысты едуць па роварнай сцежцы ў бок Палацу спорту і сігналяць.

Аўтазак каля Палацу спорту.
Фота: belsat.eu

19:45 Аўтазак пад’ехаў бліжэй да Палацу спорту, дзе збіраюцца людзі, але пакуль нічога не адбываецца.

Людзі каля Палацу спорту.
Фота: belsat.eu

Каля 19:30 каля Палацу спорту ў Менску, дзе ў сацыяльных сетках заклікалі да ланцугу салідарнасці, пачалі збірацца людзі. Але пакуль стаяць паасобку.

На акцыю заклікалі ў сацсетках.
Фота: belsat.eu

Апроч грамадзянаў заўважаныя таксама аўтазакі і шмат міліцыянтаў.

Аўтазак каля Палацу спорту.
Фота: belsat.eu

Затрыманні актывістаў па ўсёй краіне

Сустрэча на гомельскім пляжы сарваная

3 ліпеня на цэнтральным пляжы Гомля мелася адбыцца акцыя «3 %». Людзі арганізоўваліся праз сацсеткі. Удзельнікі планавалі сустрэцца, аразмаўляць, пазнаёміцца ўжывую, разам пабавіць час апазнавальны знанам мусіў стаць тапак і надпіс 3 %.

Напярэдадні акцыі супрацоўнікі РАУС Цэнтральнага раёну затрымалі актывістку Алену Давыдаву. Яны ўзялі яе прыватную хату ў аблогу, але яна здолела выйсці і на шляху да прыпынку яе затрымалі. Яна знаходзіцца ў РАУС Навабеліцкага раёну, паведамляе карэспандэнт «Белсату».

На падыходах да пляжу быў затрыманы людзьмі ў цывільным Аляксей Раманаў. Яму стала блага, яго з міліцыі забрала хуткая дапамога. Аляксей зусім нядаўна перанёс анкалагіную аперацыю.

Была затрымана ля сваёй хаты актывістка Святлана Нарскіна, яе ўтрымліваюць ў міліцыі. Ля хаты іншага актывіста Юрыя Уласава дзяжурыць аўтамабіль.

На самім пляжы на нейтралізацыю ўдзельнікаў былі задзейнічаны тры мікрааўтобусы, дарогу з маста уздоўж пляжы патрулявалі 4 супрацоўнікі міліцыі, былі заўважаныя і ціхары.

Блогер YouTube-канала Real Belarus Іван Рэмезоўскі таксама заявіў, што каля ягонага дому дзяжурыць міліцыя.

Масты, Скідзель, Барысаў, Менск

У Мастах на Гарадзеншчыне міліцыя затрымала каардынатара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай Аляксандра Мілюка. Калі мужчына вяртаўся дадому з сынам, да яго падышоў мужчына і пачаў патрабаваць грошы, штурхаць і лаяцца. Мелюк вёў відэазапіс здарэння на тэлефон. Неўзабаве падʼехала міліцэйская машына. Актывіст прасіў засцерагчы яго ад дакучлівых прыставанняў невядомага, але міліцыя затрымала і яго, пакінуўшы ў ІЧУ да суду, які адбудзецца 6 ліпеня ў Скідзелі, паведамляе «Вясна».

Таксама паведамляецца, што сябра ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай са Скідзеля Яўген Клімук змешчаны ў ІЧУ. Некалькі дзён таму ў яго канфіскавалі аўто і тэлефон за язду на машыне са сцягам, а сёння затрымалі за гэта ж правапарушэнне паводле арт. 23.34 КаАП.

У Барысаве затрыманыя трое чалавек, апранутых ў тышорткі «3ИЮЛЯ», стылізаваныя пад 3 % – Максіма Барушку, Паўла Пусташылу і Аляксандра, прозвішча ягога ўдакладняецца.

Затрыманыя з Барысава.
Фота: тэлеграм-канала “Беларусь головного мозга”

У Менску пакуль абышлося без затрыманняў. Але ў горадзе ўвесь час ездзяць аўтазакі, таксама шмат міліцыянтаў у форме і ў цывільным.

Аўтазак каля Палацу спорту ў Менску.
Фота: belsat.eu

Двое менчукоў – Дзмітрый і Алена, якія збіраліся ў ЦУМ, былі затрыманыя на плошчы Перамогі пасля выступу Лукашэнкі. Як паведамляе tut.by са спасылкай на словы Алены, калі яны збіраліся прайсці праз рамку металашукальніка, да іх падышлі людзі ў цывільным і прапанавалі сесці ў мікрааўтобус. Аўтобус праехаў 300 мэтраў, і Алену і Дзмітрыя адпусцілі, пры гэтым ніхто нічога ім не патлумачыў.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў