Як беларусу легалізавацца ва Украіне? Тлумачым на пальцах


Акцыя салідарнасці ў Кіеве, 16 жніўня 2020 г.
Фота: Pavlo Gonchar / Zuma Press / Forum

Паўднёвая суседка Беларусі Украіна стала адным з найважнейшым прытулкаў для палітычных уцекачоў з Беларусі. У Кіеў сёлета ўцяклі ад пераследу Таццяна Мартынава і рэстарар Вадзім Пракоп’еў. Прычына простая: украінцы гавораць на зразумелых беларусам мовах і туды не трэба візы. «Белсат» падрыхтаваў падрабязную інструкцыю, як беларусам легалізаваць свой побыт ва Украіне.

Візавы рэжым з Украінаю

Каб паехаць ва Украіну, беларусам не патрэбная віза або нейкія спецыяльныя дакументы. Трапіць туды можна па звычайнаму беларускаму пашпарту.

Але варта памятаць, што так знаходзіцца на тэрыторыі Украіны можна толькі 90 дзён на паўгода. Далей трэба будзе рабіць від на жыхарства. Інакш вас чакае дэпартацыя.

Ад 29 жніўня Украіна закрывае свае межы для замежнікаў, якія не маюць віду на жыхарства ў дзяржаве. Але гэта не датычыць беларусаў, якія ў любым выпадку здолеюць патрапіць у краіну.

Як беларусу працаваць ва Украіне?

Каб грамадзянін Беларусі мог легальна працаваць ва Украіне (нагадаем, што нелегальна вы не можаце – гэта злачынства, якое цягне для вас дэпартацыю а для працадаўцы вялікі штраф), ён мусіць атрымаць спецыяльны дазвол.

Акцыя салідарнасці ў Кіеве.
Фота: Pavlo Gonchar / Zuma Press / Forum

Заяву мусіць скласці ўкраінскі працадаўца ў адмысловы Цэнтр занятасці. Дазвол на працу выдаецца звычайна на тэрмін ад 6 да 12 месяцаў, у рэдкіх выпадках на 3 гады.

Працэдура вельмі простая: трэба толькі паказаць копію пашпарту замежніка, а таксама працоўнага кантракту. Але каб беларус мусіць зарабляць мінімум 32 тысячы грыўняў штомесяц. Паводле курсу на 26 жніўня гэта $ 1 457.

Існуюць лазейкі, калі чалавек бяруць на 0,25 або нават на 0,125 стаўкі, каб абысці гэтае абмежаванне.

Без дазволу могуць працаваць:

  • людзі з пастаянным відам на жыхарства,
  • уцекачы і асобы з дадатковаю абаронаю,
  • працаўнікі замежных марфлота і авіялініяў,
  • журналісты,
  • спартоўцы,
  • працаўнікі замежных філіялаў кампаніяў,
  • святары,
  • працаўнікі арганізацыяў, якія аказваюць тэхнічную дапамогу Украіне,
  • навукоўцы і работнікі сферы адукацыі.
Беларускі пашпарт. Фото: Анастасія Уткіна, rh.by

Часовы від на жыхарства

Калі вы плануеце знаходзіцца на тэрыторыі Украіны даўжэй за 90 дзён, то вам неабходна аформіць від на жыхарства. Часовы від на жыхарства мае акрэслены тэрмін. Пераліку дакладных падставаў для ягонага атрымання няма. Пасуе любая прычына: праца, вучоба або шлюб. Важна, каб падставу можна было абгрунтаваць дакументальна.

Дакументы, якія неабходна падрыхтаваць для атрымання віду на жыхарства:

  • Пашпарт і фотаздымкі
  • Даведка аб адсутнасці судзімасці
  • Квітанцыя аб аплаце пошліны
  • Дакумент, які пацвярджае вашыя падставы для атрымання ВНЖ
  • Медычны поліс
  • Ідэнтыфікацыйны падатковы нумар
  • Заява

Пералік дадатковых дакументаў можа мяняцца ў залежнасці ад мэты атрымання часовага віду на жыхарства. Усе дакументы мусяць быць натарыяльна перакладзеныя на ўкраінскую мову.

Кіеў запаліў фаеры за перамены ў Беларусі!
Фота: Алег Рашатняк / «Белсат»

Сталы від на жыхарства

Сталы від на жыхарства выдаецца без абмежаванняў. Калі мы знаходзіцеся ў шлюбе з грамадзянінам Украіны больш за два гады, маеце ўкраінскае паходжанне або вашае знаходжанне на тэрыторыі Украіны важнае для дзяржавы, то працэдура атрымання сталага відц на жыхарства для вас вельмі спрошчаная.

Калі вы спецыяліст высокай кваліфікцыі, асоба, якая заінвеставала ва Украіну больш за $ 100 тыс, сваякі грамадзянаў Украіны, непаўналетнія дзеці тых, хто атрымаў ПМЖ або уцякач, які знаходзіцца больш за 3 гады на тэрыторыі Украіны, то вы можаце атрымаць сталы від на жыхарства, але працэдура будзе больш складаная.

Спіс дакументаў не моцна адрозніваецца ад таго, які трэба скласці для ВНЖ. Але папярэдне трэба атрымаць дазвол ад міграцыйнай службы Украіны.

Да заяваў і копіі пашпарту трэба прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць ваш намер жыць ва Украіне.

У адрозненні ад шмат якіх краінаў ЕЗ ва Украіне немагчыма атрымаць сталы від на жыхарства праз пэўны час знаходжання.

Hавiны
Як беларусу легалізавацца ў Польшчы? Пакрокавая інструкцыя
2020.08.24 19:49

Палітычны прытулак ва Украіне

Прасіць палітычны прытулак можа паўналетняя асоба, якая сутыкнулася ў сваёй краіне з пераследам праз свае палітычныя погляды, рэлігійную, сацыяльную або нацыянальную прыналежнасць. Таксама гэта датычыць людзей, чыё жыццё знаходзіцца пад пагрозаю ў сваёй краіне.

Каб падацца на атрыманне прытулку, трэба скласці прад’явіць свае дакументы і апісаць абставіны, якія змушаюць чалавека прасіць статусу ўцекача.

Гэтую заяву трэба накіраваць у Міграцыйную службу Украіны. Уцекачы ва Украіне могуць легальна працаваць, вучыцца і атрымоўваць медычную дапамогу.

Важна: нават нягледзячы на абмежаванні ва ўездзе праз пандэмію COVID-19, грамадзяне іншых краінаў усё роўна могуць прасіць палітычных прытулак.

Карысныя спасылкі

Дзяржаўная міграцыйная служба https://dmsu.gov.ua/

Палітычны прытулак ва Украіне https://dmsu.gov.ua/poslugi/nabuttya-statusu-bizhenczya-abo-dodatkovogo-zaxistu.html

Ксенія Тарасевіч belsat.eu

Стужка навінаў