Як беларуска стала гаспадыняй паспяховага салону прыгажосці ў Эстоніі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGc2FFQ1M0RWRzYm8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Амаль дзесяць гадоў жыве ў Эстоніі сям’я Цурбаковых, былыя гамельчукі – Артур і Алеся разам з сынам Якубам. Удала інтэграваліся, вывучылі мову, кожны распачаў сваю справу. Артур кіруе аўтахімчысткаю ў Таліне і як журналіст вядзе беларускую праграму на эстонскім радыё. Алеся – гаспадыня ды адная з працаўніц салону прыгажосці.

Месціцца салон прыгажосці Алесі Цурбаковай у самым цэнтры эстонскай сталіцы ў гістарычным драўляным доме. Сваю назву пасля доўгіх сямейных дыскусіяў салон атрымаў, як жартуе Алеся, «не з эстонскім акцэнтам, а з… французскім» – «Вэрсаль». Гаспадыня мяркуе, што менавіта такая назва дапамагае ёй прывабіць больш кліентак, бо давер да французскіх стандартаў прыгажосці з даўніх часоў – абсалютны.

«У Эстоніі вельмі хутка можна пачаць сваю справу. Для гэтага не трэба стаяць у чэргах, чакаць цягам доўгіх тэрмінаў, тыднямі. Дастаткова літаральна дзвюх гадзінаў, каб у інтэрнэце зайсці на адмысловы сайт, зарэгістраваць сваю фірму і пачаць працаваць. У Беларусі гэта ўсё нашмат складаней і займае вельмі шмат часу», – заўважае Алеся Цурбакова.

Масаж, ліфтынг, макіяж, стрыжка, фарбаванне валасоў, перафарбаванне – усё гэта прапаноўвае беларускі «Вэрсаль». Дарэчы, большасць кліентак тут – эстонкі.

«Мне падабаецца гэты салон, бо тут вельмі добрае абслугоўванне і надта прыемная ды сардэчная атмасфера», – адзначае адна з кліентак.

Нашая суайчынніца скончыла Талінскі тэхнічны ўніверсітэт, з адукацыі яна – магістр у сферы міжнародных стасункаў ды інжынер.

За свае дасягненні ў касметалогіі яна атрымала ўжо і стос міжнародных грамат ды сертыфікатаў. У тым ліку, з Францыі, Украіны дый з самой Эстоніі – краіны, якая сталася для Алесі другім домам. Тут, як самая Алеся зазначае, яна пачуваецца спакойна, камфортна і ўтульна.

«Калі эстонцы бачаць, што ты імкнешся інтэгравацца ў іхнае асяроддзе, вывучыць мову, тады яны да цябе добра ставяцца, і ніякіх праблемаў не ўзнікае», – звяртае ўвагу беларуска.

Не ўзнікае ў сям’і Цурбаковых і сурёзных праблемаў фінансавых. Прыгожымі хочуць быць усе талінкі, а таму кліентак у «Вэрсалі» дастаткова. Але праца і прыбыткі – не адзінае, што матывуе Алесю.

«Для мне мой бізнес гэта не толькі магчымасць зарабляць грошы, але і мець адчуванне незалежнасці і свабоды. І рабіць для людзей нешта добрае, рабіць іх прыгожымі і здаровымі», – заўважыла ўладальніца салону.

І, як сказала аднойчы Маргарэт Тэтчэр, «кожны лезе на Эвэрэст для сябе, але падымае над вяршыняю сцяг сваёй краіны». Беларускі сцяг можна знайсці і ў беларускім «Вэрсалі» ў Таліне.

Сюжэт праграмы «ПраСвет», якая выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 21:40. У цэлым выданні праграмы: Пуцін збірае хаўруснікаў; Украіна замінае кааліцыі; хто страціў больш пасля тэрактаў у Парыжы; госць – эксперт па тэрарызме ды іншае.[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGaEhQZ2F0Y1M2Y28lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Алесь Сіліч, «Прасвет», Эстонія

Стужка навінаў