Як адзначылі Вялікдзень у Менску тыя, хто не захацеў застацца дома


Нягледзячы на зварот кіраўніка БПЦ Мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, што сёлета лепей устрымацца ад наведвання цэркваў на Вялікдзень, у сталіцы сотні вернікаў прыйшлі ў Менскі Свята-Духаў Кафедральны Сабор. Свята з захоўваннем дыстанцыі ў фотарэпартажы Ірыны Арахоўскай.

Менскі Свята-Духаў Кафедральны Сабор, вернікі захоўваюць дыстанцыю.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Асвячэнне велікодных кулічоў праводзілася па-за цэрквамі.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Менскі Свята-Духаў Кафедральны Сабор.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Афіцыйна зарэгістраваны адзін выпадак захворвання каронавіруснай інфекцыяй святара Беларускай праваслаўнай царквы.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Менскі Свята-Духаў Кафедральны Сабор.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Месцы на падлозе, каб захоўваць дыстанцыю.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Вялікдзень хрысціяне называюць таксама святам Уваскрашэння Хрыста. У гэты дзень, пасля распяцця на крыжы за грахі ўсяго чалавецтва, Ісус Хрыстос уваскрэс з мёртвых, як сведчыць галоўнае хрысціянскае пісанне – Біблія.

Напярэдадні Вялікадня мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел звярнуўся з пасланнем да ўсіх вернікаў Беларускай праваслаўнай царквы.

«Будзем імкнуцца жыць так, каб быць для нашых блізкіх прыкладам вытрымкі і разважнасці, слупамі веры ў Бога і вернасці Святой Царквы Хрыстовай, выяўляючы да навакольных нас людзям паблажлівасць, спагадлівасць і братнюю любоў», – адзначыў у пасланні мітрапаліт Менскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел.

Ірына Арахоўская belsat.eu

Стужка навінаў