Як адзначылі Дзень Перамогі ў Берасці?

Упершыню за шмат гадоў у Берасці ўлады не арганізоўвалі масавых урачыстых імпрэзаў, але людзі ўсё роўна прыйшлі ў Берасцейскую крэпасць.

Звычайна ў травеньскія святы Берасце запаўнялі расейскія турысты, а цяпер горад амаль пусты. Сёлета ў горадзе амаль не сустрэць расейскіх сцягоў і георгіеўскіх стужак.

Звычайна 9 траўня ўся плошча запоўненая удзельнікамі мітынгу. Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»
Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»
Наведнікі ў Берасцейскай крэпасці ў асноўным без масак. Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»
Працаўнікі Крэпасці расстаўляюць вянкі ад супрауоўнікаў Следчага камітэту Берасцейскай вобласці. Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»
У гэтым годзе людзі збіраюцца самі, хтосці спявае песні, іншыя хутка ўскладаюць кветкі і адыходзяць. Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»
Працаўнік Крэпасці прывёз вянкі ад гардскіх арганізацый да мемарыялу. Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»
Наведнікі Крэпасці ўскладаюць кветкі да вечнага агню. Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»
На ўваходзе ў мемарыяльны комплекс прадаюцца сувеніры з георгіеўскімі стужкамі. Фота: Мілана Харытонава / «Белсат»

А вось у Берасцейскай крэпасці сітуацыя крыху іншая, гэтым разам тут таксама цяжка пабачыць турыстаў з Расеі, але людзей з георгіеўскімі стужкамі нямала, шмат хто нясе кветкі ды партрэты сваякоў.

Сёння ўвечары ў Берасцейскай крэпасці адбудзецца вялікі салют.

Пакуль у Берасці колькасць хворых на каронавірусную інфекцыю адна з самых нізкіх у Беларусі.

11-тысячныя трыбуны былі поўныя. Парад у Менску ў фотаздымках

АС belsat.eu

Hавiны