Як абараніць свой ровар ад крадзяжу (ІНФАГРАФІКА)


Нягледзячы на ​​папулярнасць веласпорту, колькасць крадзяжоў з кожным годам зніжаецца, цвердзяць праваахоўнікі. Мы раім захоўваць чуйнасць і прытрымлівацца правілаў бяспекі, якія дапамогуць уратаваць вашага жалезнага каня ад злодзеяў.

Як абараніць свой ровар?

Belsat.eu падрыхтаваў адмысловую інфаграфіку:

– карыстайцеся толькі U-падобным замком, распілаваць які вельмі няпроста;

– ровар няварта пакідаць у падʼездах ці ў агульным тамбуры;

– ровар найлепш пакідаць на велапаркоўках гэтак, каб яны траплялі ў камеры відэаназірання;

– можна прыхапіць з сабою якую-небудзь дэталь ад ровара – на ім нельга будзе зʼехаць, а валачы на сабе блізу 20 кг – знойдзецца няшмат ахвотных;

– неахайная рэч менш прыцягвае ўвагу злачынцаў, таму найлепш не мыць ровара.

belsat.eu

Стужка навінаў