«Яго прымушалі падпісаць. Пад пазногці заганялі іголкі ад швейнай машыны»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGc2VqMWZtS3RxSVklMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Аляксандр Сямёнаў – першы заслужаны лекар БССР. Атрымаў бліскучую медычную адукацыю ў Варшаве і Харкаўскім імператарскім універсітэце. Але ў выніку вярнуўся ў родны Глуск, каб пабудаваць шпіталь ды застацца кіраваць ім. Гісторыю Аляксандра Сямёнава распавёў журналістам праграмы «Людскія справы» ягоны сын Юрый. Чарговы выпуск праграмы прысвечаны рэпрэсіям, псіхалогіі катаў і ахвяраў.

Арышт, допыты, катаванні…

Чэкісты абвінавацілі Аляксандра Сямёнава у шпіёнска-дыверсійнай дзейнасці на карысць Нямеччыны. Першы месяцы ён правёў у Глускай турме.

«16 студзеня 1938 года я, мама і тата, сядзелі і вячэралі. Раздаўся грук у дзверы. Мама адчыніла дзверы. У кватэру ўвайшоў высокі хударлявы чалавек, у скураной вопратцы. Гэта быў старэйшы ўпаўнаважаны Глускага НКВД Казько Сямён Анісімавіч. Ён прыйшоў і падаў ордэр на арышт. Я абодвума ручкамі ўзяў бацьку за правую руку. І закрычаў: тата, тата! Тата ўстаў з-за стала і стаў хістацца. Яму кепска стала. Старэйшы ўпаўнаважаны адарваў мяне ад рукі таты ды кінуў, я ўдарыўся аб кадушку з кактусам. І з тых часоў я моцна стаў заікацца» – узгадвае сын рэпрэсаванага Юрый Сямёнаў.

Катавалі лекара Сямёнава больш за 16 месяцаў. Ён змяніў некалькі турмаў, але так і не падпісаўся пад абвінавачваннямі.

«Як яго прымушалі падпісаць. Пад пазногці пальцаў рук заганялі іголкі. Звычайныя іголкі для швейнай машыны. Пасля заціскалі пальцы ў дзвярах і казалі: падпішы. Бацька не падпісваў. Яго саджалі на ножку зэдліка заднім праходам. І падымалі ногі. І вось гэтая частка ножкі зэдліка, можа 15см. Заходзіла ў задні праход і ўсё рвала» — дзеліцца ўспамінамі Юрый Сямёнаў.

Бацьку ў турму, а маці з сынам, як памагатых ворага народу – на вуліцу.

Юрый Сямёнаў, як сведка ты падзеяў, распавядае, што іх з мамай у тую ж ноч выкінулі з кватэры на вуліцу ў мароз. Кватэру зачынілі і апламбавалі. І ніхто не хацеў дапамагчы сям’і, бо тады б лічыліся памагатымі ворага народу.

«Але мама прывяла нас у канюшню. Там быў конь і была кабылка. Мама паклала кабылку, паклала мяне на кабылку, мае ножкі паклала пад пах задняй нагі, а рукі пад пах пярэдняй нагі. І так яна мяне грэла на кабылцы…. Жывёла разумела больш, чым уся камуністычная партыя…. мы тры дні былі ў хляве і елі тое, чым кармілі кабылу» – узгадвае Юрый Сямёнаў.

Перад Другой сусветнай вайной Сямёнава вызваляюць. Ён адпраўляецца на фронт у рангу маёра медычных войскаў. У 46-м годзе вяртаецца ў Глуск на пасаду кіраўніка шпіталя. Вярнуліся на малую Радзіму і каты лекара.

«Быў першы дзень Вялікадня. Яны сядзелі за сталом. У тым ліку там сядзеў Серада Сяргей Сяргеевіч. Ён таксама быў аператыўны працаўнік Глускага НКВД. І ён падчас вайны быў паранены, і адна нага была карацейшая. Ён хадзіў на мыліцах. А я кажу: эсэсавец, ты гестапавец! І тут падымаецца яго жонка і кажа: мы ўсе савецкія людзі. Я кажу пры ўсіх іншых гасцях: і ты б***ь савецкая? А яна пры немцах працавала ў нямецкім батальёне лекарам» – кажа Юрый Сямёнаў.

Сакрэты нямецкай акупацыі сталі канфліктам савецкай рэчаіснасці.

«А тады ў медычных установах вокны замалёўвалі фарбаю, каб мінакі не бачылі што там адбываецца. Побач раслі дрэвы…. дык мы залазілі з сябрам і глядзелі як немцы на кушэтцы яе тра**лі. Дык Серада на мяне падняў мыліцу, і я яго не ўдарыў, а адштурхнуў». – дадае сын рэпрэсаванага лекара.

Бацька нашага суразмоўцы памёр сваёй смерцю ў Глуску. Гэта здарылася ў 1966 годзе, пасля 54 гадоў кіравання Глускай раённай лякарняй.

[/vc_column_text][vc_column_text]

Глядзіце выданне праграмы «Людскія справы» прысвечанае рэпрэсіям і катаванням у архіве праграмаў.

[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў