«Яго проста пасадзілі ў гэта крэсла»: Захарава пракаментавала штурм парламента ў Тбілісі


Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава назвала штурм парламента ў Тбілісі «правакацыяй радыкалаў». А таксама распавяла, чаму расейскі дэпутат сеў у крэсла спікера грузінскага парламента.

Нагадаем, што пратэсты ўспыхнулі пасля таго, як дэпутат расейскай Дзяржаўнай думы Сяргей Гаўрылаў звярнуўся да ўдзельнікаў Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, што праходзіць у Тбілісі, седзячы ў крэсле спікера грузінскага парламента і на расейскай мове. Гэта выклікала гнеў грузінскіх палітыкаў і грамадства, бо Расею ў Грузіі лічаць агрэсарам і акупантам.

«Ён кіраваўся не сваймі і нават не міжнароднымі ўяўленнямі аб пратаколе, а зыходзіў з рэкамендацый боку, які прымае. Ды чаго ўжо там – яго проста пасадзілі ў гэтае крэсла, а ён і сеў, ведаючы, што гаспадароў крыўдзіць нельга. І вось чым гэтая апетая стагоддзямі гасціннасць скончылася», – напісала Марыя Захарава ў сваім «Facebook’у».

Фота + Відэа
Штурм парламента ў Грузіі: што адбываецца?
2019.06.21 08:35

У сутыкненнях у Тбілісі пацярпелі 240 асобаў. У выніку пратэстаў старшыня парламента Грузіі Іраклі Кабахідзэ падаў у адстаўку.

Hавiны
Спікер парламента Грузіі сышоў у адстаўку – гэтага патрабавалі пратэстоўцы
2019.06.21 14:53

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў