Яўген Ліпковіч: Габрэі з Нямеччыны і Ізраілю спрабавалі зарэгістравацца ў Менаблвыканкаме


Выказванне Аляксандра Лукашэнкі пра габрэяў трапляе пад дзеянне Закону «Аб экстрэмізме», мяркуе вядомы блогер Яўген Ліпковіч.

Падчас паслання народу і Нацыянальнаму сходу кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка распавёў, што прасіў кіраўніка Менаблвыканкаму Сямёна Шапіру «ўзяць па кантроль» усіх беларускіх габрэяў. Што азначаюць словы лідара краіны?

З выказвання Лукашэнкі не вынікае, што кантроль меўся быць толькі над беларускімі габрэямі, заўважыў Яўген Ліпковіч. «Наколькі я ведаю, ужо некалькі чалавек з Ізраілю і Нямеччыны званілі ў Менаблвыканкам, як і я, і спрабавалі зарэгістравацца. У Менаблвыканкаме спрабуюць аджартавацца, але я думаю, што пытанне стаіць значна сурёзней, чым побытавыя жартачкі. Мне падаецца, нейкая мяжа перакрочаная», – адзначыў блогер.

Калі выказванне кіраўніка РФ Уладзіміра пуціна пра «добрых лекараў, якія робяць добрае абразанне», можна ўспрыняць як жарт, то словы Лукашэнкі трапляюць пад дзеянне падпісанага ім самім Закону «Аб экстрэмізме». «Мне здаецца, даўно ўжо пара нашай пракуратуры даць прававую ацэнку таго, што ён гаварыў. Такое маё асабістае перакананне, і хопіць ужо спасылацца на асаблівае ўяўленне пра мараль. Давайце, хлопцы, займіцеся абаронай закону ў нашай краіне», – выказаўся спадар Ліпковіч.

Ён мяркуе, што на словы Лукашэнкі не будзе практычна ніякай арганізацыі з габрэйскіх грамадскіх арганізацыяў, бо тыя баяцца ціску і не хочуць згубіць гуманітарнай дапамогі. «Але ў нас ёсць палітычныя партыі, якія прэтэндуюць на нашыя галасы. Мне здаецца, яны павінны нешта сказаць, асабліва, калі яны гавораць, што ў нас еўрапейскі выбар, мы – апазіцыя. Мне здаецца, яны павінны нешта зрабіць, кудысьці звярнуцца», – мяркуе блогер.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў