Яфрэмаў заявіў, што не вінаваты ў здзяйсненні ДТЗ


Расейскі актор Міхаіл Яфрэмаў, які ўчыніў у Маскве ДТЗ з смяротным зыходам, заявіў, што не вінаваты ў здарэнні. Такую заяву агучыў адвакат актора Эльман Пашаеў, паведамляе тэлеканал «Москва 24».

8 чэрвеня Міхаіл Яфрэмаў патрапіў у ДТЗ, у выніку якога загінуў Сяргей Захараў. Вядома, што Яфрэмаў быў за стырном п’яны. Следчыя завялі крымінальную справу.Цяпер актор пад хатнім арыштам.

Міхаіл Яфрэмаў тлумачыць, што вымушаны быў сесці за стырно. Сваю віну актор адмаўляецца прызнаць.

«Больш падрабязней нічога тлумачыць не буду – гэта заўчасна, гэта значыць злачынства ён не здзяйсняў. Міхаіл Алегавіч, калі раней сказаў: «Я хачу кампенсаваць, – не кампенсаваць, а «гатовы плаціць», таму што ў ДТЗ удзельнічала яго машына», – патлумачыў адвакат Яфрэмава Эльман Пашаеў.

СК belsat.eu

Стужка навінаў