Ядравыя адкіды з БелАЭС будуць адпраўляцца ў Расею, але пасля вытрымкі ў Беларусі


Мінэнерга Беларусі агучвае, што ядравыя адкіды БелАЭС будуць адпраўляцца на перапрацоўку ў Расею. Асноўныя дамоўленасці з расейскім бокам ужо дасягнутыя, і за бліжэйшыя 10 гадоў будуць адпрацаваны ўсе міжурадавыя пагадненні датычна ўмоваў транспартавання адкідаў.

«Захоўваемы у сябе, назапашваем 10 гадоў у басейне вытрымкі, крыху менш, можа быць. Калі набіраем пэўны аб’ём, тады грузім і вязем на перапрацоўку. А потым прадукты перапрацоўкі (гэта сусветная практыка) вяртаюцца да нас праз энную колькасць гадоў», – прыводзіць словы намесніка Мінэнергетыкі Міхаіла Міхадзюка Белта.

Фізічны запуск першага энергаблоку АЭС у Астраўцы запланаваны на восень сёлета. Пра гэта заявіў намеснік Міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

Згодна з зацверджаным планам, завоз ядравага паліва адбудзецца за месяц да фізічнага запуску энергаблока. Другі энергаблок плануецца запусціць ня пазней за 2020 г.

Hавiны
Сямашка абвінаваціў Расею ў парушэнні дамовы пра ЕАЭС
2019.04.02 07:38

СК belsat.eu

Стужка навінаў