Ядравае паліва на БелАЭС завязуць увосень


Пра гэта паведаміў 22 жніўня намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк, паведамляе БелТА.

«Мяркуем, што ўвосень мы завязем ядравае паліва», – сказаў намеснік міністра.

Чыноўнік таксама адзначыў, што БелАЭС будзе працаваць у складзе беларускай энергасістэмы, а экспартаваць яе электраэнергію плануецца праз ДВА «Белэнерга».

Hавiны
У Вільні правядуць вучэнні на выпадак аварыі на БелАЭС
2019.07.31 21:34

Агулам, паводле яго, сёлета плануецца нарасціць у два разы аб’ём экспарту электраэнергіі ў параўнанні з мінулым годам.

Таксама зараз ідуць перамовы з шэрагам кампаніяў, якія пажадалі купляць у Беларусі электраэнергію.

БелАЭС будуецца ў Астраўцы, прыкладна за 50 км ад Вільні і менш чым за 30 км ад мяжы Літвы. Увод у эксплуатацыю першага рэактара станцыі намечаны на восень гэтага года. Літоўскі ўрад кажа, што пры будаўніцтве БелАЭС не выконваюцца патрабаванні да бяспекі і ахове прыроды. Беларусь такія прэтэнзіі катэгарычна адхіляе.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў