«Яд Вашэм» папрасіў прабачэння за гістарычныя фальсіфікацыі на Сусветным форуме


«Яд Вашэм» папрасіў прабачэння за відэа, што было паказана на Сусветным форуме памяці Галакосту. Форум адбыўся ў студзені ў Ерусаліме. А на відэа Савецкі Саюз паказалі як адзінага пераможцу над нацысцкай Нямеччынай, паведамляе haaretz.com.

«Яд Вашэм» прызнаў, што інфармацыя, якая прагучала на Сусветным форуме памяці Галакосту «ўтрымлівала недакладнасці і частковы выклад фактаў стварыў незбалансаванае ўражанне». У прыватнасці падчас мерапрыемства былі прадэманстраваныя відэасюжэты з недакладнасцямі і скажэннямі.

У відэазапісах, паказаных на форуме, не згадвалася ні пра злачынствы Савецкага Саюзу ў Другой сусветнай вайне, ні пра яго адказнасць за развязванне вайны.

У лісце «Яд Вашэм» прызнаў, што мела месца фальсіфікацыя гістарычных фактаў пра Другую сусветную вайну і Галакост, каб служыць палітычным і дыпламатычным інтарэсам прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна.

«Мы прыносім прабачэнні за вельмі сумную няўдачу, якая адбылася… гэтыя відэа не адлюстроўваюць пазіцыю «Яд Вашэм» па гэтых пытаннях», – гаворыцца ў лісце.

Адметна, што форум узначаліў Машэ Кантар, прэзідэнт Еўрапейскага габрэйскага кангрэсу, бізнесоўца, алігарх і мільярдэр, які лічыцца блізкім да Уладзіміра Пуціна.

Hавiны
Прэзідэнт Польшчы: Праўда пра Галакост не можа памерці
2020.01.27 17:14

СК belsat.eu

Стужка навінаў