«Я забʼю ўсіх мусульманаў»: у інтэрнэце з'явілася відэа нападніка на мячэць


У Twitter выклалі запіс, на якім падазраваны ў наездзе на натоўп мусульманаў сядзіць у паліцэйскай машыне.

На запісе чуваць крыкі людзей, якія спрабуюць высветліць, што адбылося.

Мужчына ў фургоне наехаў на групу людзей а 00:20 у раёне вуліцы Сэвэн Сістэрз Роўд у Лондане ў момант, калі вернікі выходзілі з мячэці пасля начной малітвы.

Відавочцы распавядаюць, што «нападнік усміхаўся, размахваў рукамі, радаваўся». Мужчына таксама крычаў, што «хоча забіць усіх мусульманаў». 48-гадовага кіроўцу затрымалі мінакі на месцы здарэння і перадалі паліцыі.

Адзін мужчына памёр, каля дзесяці параненыя.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў