Я – за чысціню мовы! У інтэрнэце з’явіўся слоўнік расейска-беларускіх адпаведнікаў


«Слоўнічак адпаведнікаў» – не проста «Расейска-беларускі слоўнік», а, перадусім, спроба выбавіцца з «калькавання».

Як адзначае аўтар праекту adpavedniki.esy.es Алег Мінкін, ягоным галоўным заданнем было стварыць практычны дапаможнік для шырокага кола карыстальнікаў, якія добра ведаюць родную мову, аднак складальнік залучыў у яго і пэўную частку словаў добравядомых.

Усім ахвочым прапануецца далучыцца да далейшага развіцця рэсурсу і складання слоўніка. Свае варыянты адпаведнікаў можна дасылаць праз спецыяльную форму.

Стужка навінаў