«Я ў справе». Святаслаў Вакарчук заявіў, што ідзе ў палітыку


Святаслаў Вакарчук. Фота - 24tv.ua

Саліст гурта «Океан Ельзи» спявак Святаслаў Вакарчук распавёў пра свае палітычныя амбіцыі і паабяцаў прывесці ва ўкраінскую палітыку новыя асобы.

Пра гэта ён заявіў 22 студзеня ў час мерапрыемства «Рэальныя змены ў Украіне – залог паспяховай будучыні», паведамляе «Украінская праўда».

«Я ў справе і вы даведаецеся больш у бліжэйшы час. Я хацеў бы прывесці ва ўкраінскую палітыку як мага больш новых асобаў. Улада як такая мяне не цікавіць», – адзначыў Вакарчук у адказ на пытанне, ці будзе балатавацца на выбарах прэзідэнта Украіны ў 2019 годзе.

«Тое, што кіруе мной у палітыцы, – гэта расчараванне ў сувязі з цяперашнім станам украінскай палітыкі. Глядзець на ўсе гэтыя асобы на білбордах вакол Кіева невыносна», – растлумачыў Вакарчук.

Паводле музыкі, Украіне патрэбныя новыя палітычныя лідэры, а не рэвалюцыі.

«Мы не павінны патрапіць у пастку Пуціна, паставіўшы пытанне аб расейскай агрэсіі на лязо прэзідэнцкай кампаніі. Унутраныя праблемы – барацьба з карупцыяй і рэформа судовай сістэмы павінны быць у цэнтры ўвагі», – дадаў ён.

Па дадзеных «Украінскай праўды», Вакарчук не збіраецца ісці ў прэзідэнты. Верагодней за ўсё, што яго мэта – удзел у парламенцкіх выбарах.

Зяленскі як кандыдат адчаю

  • 43-гадовы Святаслаў Вакарчук раней ужо займаўся палітычнай дзейнасцю. У 2007-2008 гг. ён з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны, але добраахвотна зняў з сябе дэпутацкія паўнамоцтвы праз незадаволенасць тым, што адбывалася ва ўкраінскай палітыцы. Спявак таксама вядомы сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Ён падтрымліваў Памаранчавую рэвалюцыю і Еўрамайдан.

Хто ёсць хто. Усё, што трэба ведаць пра кандыдатаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары