Апытанне ў Берасці: «З геямі трэба змагацца, як з наркотыкамі»


МУС мяркуе, што геі не ўпісваюцца ў беларускую рэчаіснасць. «Яны не пройдуць», – гаворыцца ў заяве, апублікаванай 20 траўня на сайце міністэрства.

У заяве МУС выказвае шкадаванне з нагоды таго, што 17 траўня на будынку амбасады Вялікай Брытаніі ў Менску з’явіўся вясёлкавы сцяг – сімвал ЛГБТ-супольнасці.

Брытанскія дыпламаты хацелі такім чынам звярнуць увагу на дыскрымінацыю прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў.

Паводле МУС, дзеянні брытанскай амбасады – «выклік» каштоўнасцям большасці беларусаў.

Нашыя карэспандэнты запыталіся ў жыхароў Берасця пра іхнае стаўленне да прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў.

«Не хачу, каб такія [ЛГБТ – Заўв. Belsat.eu] хадзілі побач з маймі дзецьмі», – кажа жанчына, якая лічыць, што яна талерантная.

«Я лекар. Гэта [нетрадыцыйная сексуальная арыентацыя. – Заўв. Belsat.eu] – паталогія», – мяркуе жанчына, дадаючы, што нашчадкі ВКЛ не могуць быць талерантнымі.

«Геі супярэчаць нашым праваслаўным хрысціянскім каштоўнасцям. З імі трэба змагацца, як з наркотыкамі», – раіць берасцеец.

Больш меркаванняў у відэа!

ЛГБТ – (англ.: LGBT цi GLBT) – абрэвіятура, якая выкарыстовываецца для абазначэння супольнасці лесбіянак (Lesbian), геяў (Gay), бісексуалаў (Bisexual), і трансгендараў (Transgender). Выкарыстоўваецца з 90-х гадоў XX стагоддзя і зʼяўляецца адаптацыяй абрэвіятуры «ЛГБ», якая ў 80-х замяніла выраз «гей-супольнасць».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў