«Я стаў больш баяцца». Юрый Гараўскі даў новае інтэрв’ю «DW»


Былы баец СОБРу Юрый Гараўскі, які нядаўна заявіў, што ў 1999 годзе ўдзельнічаў у выкраданнях і забойствах апанентаў Аляксандра Лукашэнкі, у новым інтэрв’ю «DW» распавёў шэраг дэталяў уласнай біяграфіі і пракаментаваў рэакцыю Дзмітрыя Паўлічэнкі на свае прызнанні.

«Камень зваліўся з душы. Цяпер я магу дыхаць на поўныя грудзі і да канца ўжо ісці паказваць, што здзяйсняла ўлада па загадзе Лукашэнкі. Па-любому, ён быў у курсе ўсіх гэтых падзеяў, па-любому», – заявіў Гараўскі, распавядаючы пра свае адчуванні пасля публікацыі сенсацыйнага інтэрвʼю.

«Натуральна, я стаў больш баяцца (пасля публікацыі прызнанняў – заўв. belsat.eu). Я разумею, што знаходжуся тут (у адной з заходніх краінаў, дзе ён папрасіў палітычнага прытулку – заўв. belsat.eu) пад абаронай. Але, дапусцім, я выязджаю кудысьці ў іншы горад – ці мала, што можа здарыцца. Тым больш я звязваюся са сваймі роднымі па тэлефоне, зразумела, што тэлефон мой ведаюць і ўжо ведаюць, дзе я знаходжуся», – кажа ён.

Былы баец СОБРу адзначыў, што не ведае, чаму Дзмітрый Паўлічэнка спачатку назваў яго кепскім жаўнерам, які злоўжываў алкаголем, а потым заявіў, што насамрэч ніякага Гараўскага не памятае. Гараўскі зняпраўджвае абвінавачванні ў злоўжыванні алкаголем: «Тое, што я бухаў тыднямі – гэта няпраўда». Ён таксама сцвярджае, што ніколі не садзіўся пʼяным за стырно.

Адначасова Гараўскі прызнаўся, што сапраўды зазнаў у Беларусі крымінальны пераслед па справе аб вымагальніцтве.

«Я і Будзько падʼехалі да знаёмых Паўлічэнка па яго просьбе, сказалі, што мы ад яго. Яны нам патлумачылі ўсю сітуацыю, ну і мы пачалі разбірацца. Там людзі павінны былі, груба кажучы, за 25 тысяч долараў. Яны ў адказ напісалі заяву, што ў іх вымагаюць грошы, і нас арыштавалі. Але нас выпусцілі, справу перадалі ў вайсковую пракуратуру, і яно дайшло да суду. Па судзе ўсім прадпрымальнікам былі дадзены тэрміны. Уладзіміру Будзько далі тры гады хіміі, а мне – чатыры гады», – распавёў ён. Экс-сілавік заявіў, што прысуд яму вынеслі ў 2001 годзе.

Споведзь удзельніка «эскадронаў смерці». Поўная тэкставая версія інтэрв’ю DW

Нагадаем, 16 снежня «Deutsche Welle» апублікавала інтэрв’ю былога байца беларускага СОБРу Юрыя Гараўскага. У размове з журналістамі Гараўскі заявіў аб саўдзеле ў выкраданні і забойстве Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Ён назваў імёны байцоў «эскадрону смерці», што ўдзельнічалі ў гэтых злачынствах. Паводле Гараўскага, былы камандзір СОБРу Дзмітрый Паўлічэнка асабіста застрэліў апазіцыйных лідараў.

Алег Алкаеў: Калі Гараўскі кажа праўду – сядзе. Але не ў Беларусі

Чытайце па тэме:

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары