«Я прымаю рашэнне ўзяць на сябе адказнасць за будучыя падзеі». Экс-палітвязень высунуў ультыматум Лукашэнку


Былы палітвязень, грамадскі актывіст і праваабаронца Мікалай Аўтуховіч апублікаваў на сваёй старонцы ў «Facebook» адкрыты зварот да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваннем сысці ў адстаўку цягам 30 дзён. «У выпадку, калі рэжым стане дзейнічаць ранейшымі гвалтоўнымі метадамі, пакідаю за сабой права раней 30-дзённага тэрміну запусціць механізм аднаўлення справядлівасці», – адзначаецца ў звароце.

У тэксце ўльтыматуму сцвярджаецца, што Лукашэнка 25 гадоў «незаконна ўтрымлівае ўладу ў Беларусі». Аўтуховіч абвінавачвае Лукашэнку ў фальсіфікацыі выбараў, тупіковай эканамічнай палітыцы, беззаконні.

«Я прымаю цяжкае, але ўзважанае рашэнне ўзяць на сябе адказнасць за будучыя падзеі, планаваннем і падрыхтоўкай якіх я займаўся доўгія гады ў няволі і апошнія гады пасля вызвалення. Я прад’яўляю гэтаму рэжыму ўльтыматум ад свайго імя і ад імя каманды сваіх аднадумцаў, якія гатовыя ўстаць побач са мной у барацьбе з беззаконнем», – адзначае экс-палітвязень.

УЛЬТИМАТУМ Гражданин Лукашенко А.Г.!25 лет вы незаконно удерживаете власть в Беларуси. Вы завели страну в…

Opublikowany przez Mikalaiego Autukhovicha Niedziela, 5 maja 2019

Аўтуховіча патрабуе прызнаць «сапраўдныя вынікі 25-гадовага кіравання», вярнуць у бюджэт скрадзеныя грошы, вызваліць палітвязняў і ўсіх незаконна асуджаных, а таксама абвясціць пра сваю адстаўку цягам 30 дзён.

«Да заканчэння 30-дзённага тэрміну ўльтыматуму я не вылучаю іншых патрабаванняў – доўгачаканыя палітычныя змены ў Беларусі непазбежна адбудуцца з прычыны намечаных намі дзеянняў па аднаўленні законнасці ў краіне. У выпадку, калі рэжым стане дзейнічаць ранейшымі гвалтоўнымі метадамі, пакідаю за сабой права раней 30-дзённага тэрміну запусціць механізм аднаўлення справядлівасці», – адзначаецца ў тэксце заявы.

Аўтуховіч не тлумачыць пра якія дзеянні па «аднаўленню справядлівасці» ідзе гаворка, але адзначае, што ў хуткім часе плануе апублікаваць яшчэ шэраг зваротаў, з якіх стане зразумелай агульная карціна.

Нагадаем, Мікалай Аўтуховіч ужо амаль год фактычна жыве ў падполлі: змяніў месца жыхарства, не з’яўляецца ў публічнай прасторы, не карыстаецца мабільнай сувяззю. Ён сцвярджае, што ўсё гэта неабходныя захады бяспекі, бо спецслужбы хочуць сфабрыкаваць супраць яго новую крымінальную справу.

Hавiны
«У аператыўнай справе я меў псеўданім Чэ Гевара». Інтэрв’ю Мікалая Аўтуховіча з падполля
2019.03.14 11:00
  • У мінулым Мікалай Аўтуховіч – паспяховы бізнесовец у Ваўкавыску, актывіст прадпрымальніцкага руху, кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на выбарах 2004 года. Улетку 2006 года яго асудзілі на 3,5 гады зняволення з канфіскацыяй маёмасці нібыта за ўхіленні ад выплаты падаткаў і незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Бізнес Аўтуховіча быў знішчаны, яго прызналі палітвязнем.
  • Неўзабаве пасля вызвалення Мікалая Аўтуховіча зноў арыштавалі – яго абвінавацілі ў падрыхтоўцы замаху на намесніка міністра па падатках і зборах, старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму, а таксама падпале дому начальніка ваўкавыскай міліцыі. Пракурор прасіў для Аўтуховіча 20 гадоў зняволення, але большая частка абвінавачанняў была знятая, і ўвесну 2010 года ён атрымаў толькі 5 гадоў і 2 месяцы турмы нібыта за захоўванне зброі. Яго ізноў прызналі палітвязнем.
  • Пасля вызвалення з турмы Аўтуховіч распачаў актыўную грамадска-палітычную і праваабарончую дзейнасць. У снежні 2016 года былы палітвязень стварыў праваабарончую арганізацыю «ТаймАкт».
Hавiны
Лябедзька прэзентаваў 25 пытанняў да Лукашэнкі і выклаў новае відэа на YouTube
2019.05.03 17:07

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў