«Я прапаную пераварот». Украінскія сілавікі апублікавалі доказы супраць Надзеі Саўчанкі


Генеральная пракуратура Украіны апублікавала аператыўныя аўдыёзапісы і відэаматэрыялы наконт дачынення Надзеі Саўчанка да планаванні тэракту ў Вярхоўнай Радзе. Паведамляецца, што запісы былі атрыманы ў выніку тайных следчых дзеянняў.

У прыватнасці, на запісы Саўчанка апісвае план атакі на парламент падчас выступу прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі.

«Я прапаную пераварот. Таму што іх трэба прыбраць фізічна. Прычым усіх і адразу. Гэта адзін метад. Адзін дзень, і толькі знутры. Можа быць, пару дзён, але толькі адзін дзень найбольш удалы. Да гэтага трэба чакаць да года часу. Далей трэба рабіць так, каб яны беглі. Гэта значыць мяне менш цікавіць урадавы квартал, мяне больш цікавіць іх жыллё. Я думаю, яны пачнуць бегчы, калі ім не будзе куды вяртацца, бегчы будуць усе. Я разумею, што войска і паліцыя. Мы павінны зрабіць так, каб не пачаўся хаос… У любым выпадку, калі мы цяпер не зробім гэты прарыў, любымі спосабамі, то наогул не трэба жыць», – кажа на запісах Саўчанка кіраўніку цэнтру «Афіцэрскі корпус» Уладзіміру Рубану.

Нагадаем, 22 сакавіка дэпутаты Вярхоўнай рады Украіны прагаласавалі за зняцце дэпутацкай недатыкальнасці з Надзеі Саўчанка. Яе затрымалі і адправілі ў СІЗА СБУ. Генпракурор Юрый Луцэнка абвінаваціў Саўчанку ў спробе арганізацыі «збройнага дзяржаўнага перавароту».

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка публічна падзякаваў супрацоўнікам сілавых ведамстваў за папярэджанне тэрарыстычных актаў.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў