«Я мушу нешта сказаць!». Размова з маладзёнам, якога хочуць аштрафаваць за рэпост фільма аб Лукашэнку


Менчук Андрэй Міхалевіч рэпостнуў фільм NEXTA аб Лукашэнку – і атрымаў пазоў у міліцыю. Зараз хлапцу пагражае штраф ці нават содні. Пра цікаўнасць да палітыкі і планы на актывізм ён распавёў «Белсату».

«Адкуль столькі злосці і гвалту»

Андрэю Міхалевічу – 18 гадоў і летась ён скончыў сярэднюю школу. Зараз працуе ў будаўнічым гіпермаркеце, бо не здолеў паступіць ва ўніверсітэт і вырашыў зарабляць грошы. У вольны час хлопец спявае, грае на гітары, любіць чытаць, піша вершы і песні – у тым ліку і па-беларуску.

Андрэй Міхалевіч. Фота прадастаўлена для spring96.org

Палітыкай па ўласным прызнанні ён цікавіцца даволі даўно – з 2015 года.

«Я паглядзеў запісы з мітынгаў 2011, 2010, 2008 года. Мне стала незразумела: адкуль столькі гвалту і злосці, каб біць бабуляў, дзядуляў… З гэтага моманту я пачаў адносна цікавіцца палітыкай».

Андрэй глядзіць беларускіх каля-палітычных блогераў: NEXTA, Марата Минского. Актыўна чытае беларускія навіны, у тым ліку і ў дзяржаўных СМІ – каб быць у курсе падзеяў.

Лічу фільм важным для сябе і маіх сяброў

Днём у пятніцу, калі Андрэй быў на працы, яму патэлефанаваў участковы і запрасіў у РАУС.

«Я не ведаў, чаму мяне выклікаюць, але вырашыў паехаў. Узяў з сабой матулю – вырашыў, што так будзе больш бяспечна размаўляць».

Андрэй адзначае, што размова была культурнай: міліцыянт не пагражаў і не ціснуў на хлопца.

«Ён максімальна да ўсяго лаяльна ставіўся, не сказаў бы, што ў яго было нейкае задавальненне ад таго, што адбываецца. Участковы – дакладна не быў нейкім дэманам», – падкрэслівае ён.

Андрэй Міхалевіч, фота з архіву героя

Аднак Андрэю прышлося яшчэ раз прыйсці ў пастарунак, каб скласці пратакол. Ён адзначае, што дзе было нават указана, што відэа было размешчанае на маёй старонцы да таго, як фільм быў уключаны ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. На пытанне, чаму ён размясціў гэты ролік, у юнака знайшоўся дакладны адказ.

«Я патлумачыў, што выклаў відэа, бо маю адпаведную грамадзянскую пазіцыю і лічу яго важным для сваіх сяброў».

Падтрыманне ад бацькоў і сяброў

Бацькі падтрымліваюць учынак Андрэя: і датычна відэа, і рашэння зрабіць гісторыю публічнай. Большасць сяброў таксама падтрымалі хлопца. Але ёсць і такія, хто лічыць, што трэба маўчаць і не ўмешваць палітыку. З уласным стаўленнем да ўчынку Андрэй яшчэ не вызначыўся.

«Я спрабаваў дыскрэдытаваць уладу, але атрымалася неяк па-дзіцячаму…. Але такіх наступстваў я не чакаў. Я такі ж грамадзянін як і ўсе. Я мушу мець права нешта сказаць!».

Андрэй перажывае за сваю матулю: тая працуе настаўніцай у школе і вельмі любіць сваю прафесію.

«Я не хачу, каб з-за майго ўчынку, правільнага ці не, у яе былі праблемы. Сваімі выступамі ў СМІ я падпісваю сабе прысуд і магу прыцягнуць назіранне Вялікага Брата».

У будучыні Андрэй не выключае, што будзе займацца актывізмам. Мяркуе, што будзе дапамагаць такім жа людзям, як ён – зарэпосціўшым запіс і патрапіўшым у бяду.

Hавiны
Гамельчука аштрафавалі за публікацыю фільма блогера Nexta пра Лукашэнку
2020.04.24 10:04

***

Фільм NEXTA «Лукашэнка. Крымінальныя справы» выйшаў 26 кастрычніка 2019 года. Дакументальны фільм, які распавядае аб палітычнай кар’еры кіраўніка Беларусі і значных для краіны падзеях у хуткім часе стаў адным з найбольш прагляданым у беларускім сегменце YouTube.

Hавiны
NEXTA пра забарону фільму: улады зрабілі чыстасардэчнае прызнанне
2019.12.06 16:44

Аднак 6 снежня 2019 года рашэннем суда Цэнтральнага раёну Менску ён быў прызнаны экстрэмісцкім і ўключаны ў адмысловы спіс.

Ксенія Тарасевіч belsat.eu

Стужка навінаў