«Я Майк Тайсан у цяжкай атлетыцы». Гісторыя ўзлёту і падзення алімпійскага чэмпіёна Андрэя Арамнава




Андрэй Арамнаў алімпійскі чэмпіён пекінскай Алімпіяды. Неверагодна таленавіты атлет, які гуляючы выйграў алімпійскае золата ў 2008 годзе. Здавалася наперадзе выдатная спартовая кар’ера, але маладосць, імпэт і няўрымслівы характар прымусілі Андрэя схібіць з магістральнае лініі жыцця.

Двойчы патрапіўшы ў міліцыю нецвярозым за стырном, Арамнаў быў пазбаўлены правоў кіравання аўтамабілем і дзяржаўнай алімпійскай стыпендыі. Выведзены са склада нацыянальнай каманды цяжкаатлетаў і апынуўся пад міліцэйскім наглядам.

Апошнія чатыры гады алімпійскі чэмпіён Пекіна-2008 у цяжкай атлетыцы Андрэй Арамнаў правёў не выходзячы на ​​памост. У 2014-м ён апошні раз выступіў на чэмпіянаце Еўропы, а праз два гады заявіў, што са штангай завязвае праз траўмы і недавер трэнераў зборнай. Арамнаў уладкаваўся працаваць трэнерам у родным Барысаве, завёў відэаблог на YouTube і каментаваў ў ім сваё жыццё і грамадскія падзеі на розныя тэмы, не баючыся ў тым ліку, зачапіць кіраўніка краіны.

«Спартовец на сале далёка не выедзе, бо ўжыванне сала выпрацоўвае «пэрдоній», – высмеяў Арамнаў словы Лукашэнкі на конт таго, што лепш ужываць перад спаборніцтвамі.

Некалькі месяцаў таму цяжкаатлет заявіў аб вяртанні на памост, а таксама выказаў намер выйграць другую Алімпіяду. Яшчэ ён хоча змяніць меркаванне пра сябе.

«Хачу пакінуць пасля сябе – сапраўднага сябе. Бо толькі з часам можна будзе зразумець, хто такі Арамнаў», – кажа спартовец.

Але на першым турніры, дзе ён узяў удзел, Андрэй прайграў маладому 19 гадоваму атлету…

Арамнаў, чалавек адначасна таленавіты, імпульсіўны і супярэчлівы. І самае галоўнае, нефарматны.

Што будзе далей? Ці здолее алімпійскі чэмпіён вярнуцца на алімпійскі п’едэстал? Ці здолее перамагчы самога сябе і абставіны? Дакладны адказ неўзабаве дасць жыццё.

Рэпартаж Алега Дашкевіча «Вяртанне Андрэя Арамнава» (відэа вышэй) паказвае жыццё спартоўца, які намагаецца выправіць памылкі маладосці і зноў заззяць на міжнародных спаборніцтвах.

Фота: REUTERS / Sukree Sukplang / FORUM

Стужка навінаў