«Я – лазеншчык». Саладуха зняўся ў правакацыйным роліку


Новым тварам Praca.by стаў Аляксандр Саладуха. Беларускі спявак прыняў удзел у рэкламнай кампаніі гэтай фірмы.

"Я – банщик" – новый ролик с А.Солодухой и Praca.by

Александр Солодуха попробовал себя в роли банщика, а помог ему портал по поиску работы – Praca.by

Opublikowany przez Praca.by Czwartek, 5 września 2019

Аляксандр Саладуха стаў галоўным героем у некалькіх рэкламных відэароліках кампаніі. У адным з сюжэтаў, даволі правакацыйным, спявак грае ролю фітнэс-трэнера. У другім – працаўніка лазні, а ў трэцім распавядае, адкуль у яго сродкі на прыгожыя зубы.

Александр Солодуха в роли фитнес-тренера с praca.by

Александр Солодуха попробовал себя в роли фитнес-тренера, а помог ему портал по поиску работы – Praca.by

Opublikowany przez Praca.by Środa, 28 sierpnia 2019

 

«Было знята адразу ж тры відэа-сюжэты з маім удзелам. А таксама праведзена 9 фотасэсіяў. Мне незвычайна ўсё спадабалася. Ідэя для сюжэтаў распрацаваная Praca.by. Але я вельмі задаволены, у тым ліку і ў фінансавым плане. Спадзяюся, відэа стане вірусным. І гэта вельмі добрая рэклама як для фірмы, так і для мяне асабіста», – распавёў «Белсату» Аляксандр Саладуха.

Отличная работа!

Александр Солодуха раскрыл секрет своей белоснежной улыбки

Opublikowany przez Praca.by Niedziela, 1 września 2019

У апошнія гады Аляксандр Саладуха не цураецца ўдзелу ў розных праектах. Адметна, што спявак дазваляў сабе сфатаграфавацца ў куртцы з расейскім гербам. На закіды інтэрнаўтаў спявак распавёў, што не супраць сфатаграфавацца і ў вопратцы з нацыянальнай беларускай сімволікай.

ВІДЭА
Эксклюзіў: Саладуха для «Белсату» спявае песні па-беларуску
2016.03.17 10:43

СК belsat.eu

Стужка навінаў