«Я – дачка галоўнага мільярдэра і злодзея краіны»: дачка прэс-сакратара Пуціна выдаліла свой «Instagram»


Дачка Дзмітрыя Пяскова (прэс-сакратар прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна) выдаліла свой акаўнт у сацыяльнай сетцы «Instagram».

Ейныя пасты нярэдка траплялі ў стужкі навінаў. Так, напрыклад, напачатку лета дзяўчына апублікавала фотаздымак, дзе яна сядзіць на троне і іранічны каментар да фота пра сваё жыццё.

«Сумленне не дае спакою. Нідзе не магу заснуць: ні на адной з яхтаў, ні ў адным з палацаў, ні ў адным з джэтаў [прыватныя самалёты – заўв. Belsat.eu] не атрымлівалася заплюшчыць вочы. Ні адзін служка не змог мяне суцешыць. Гадзіна шчырасці надыйшла. Я – Пяскова Лізавета Дзмітрыеўна, дачка галоўнага мільярдэра і злодзея краіны, прэс-сакратара кіраўніка дзяржавы. Гэта першы тэкст, які я пішу сама. Усе астатнія заказныя. Паша цэлая каманда халопаў, якім я плачу вашыя грошы дзеля піяру», – падпісала Лізавета Пяскова свой фотаздымак.

Некалькі дзён таму Лізавета Пяскова апублікавала свой першы тэкст ва ўплывовым часопісе «Forbes». У артыкуле «Иллюзия знаний. Убьют ли новые технологии традиционное образование» яна распавядае пра магчымасці дыстанцыйнай адукацыі.

Пазней медыякансультант і кіраўнік кампаніі «Silamedia» Аксана Сіланцьева паведаміла ў сваім «Facebookʼу», што ў артыкуле ёсць плагіят.

Спачатку «Forbes» выдаліў публікацыю, але праз пэўны час яна зʼявілася са спасылкамі на першакрыніцы.

ЮВ, belsat.eu, паводле tvrain.ru

Стужка навінаў