«Я б упершыню цалаваў Нобэлеўскага лаўрэата»: творцы віншуюць Святлану Алексіевіч


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGY1pjYW9fSXlDSG8lMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Беларускія, літоўскія, расейскія і ўкраінскія культурныя дзеячы віншуюць Святлану Алексіевіч з Нобэлеўскай узнагародай у эфіры «Белсату».

Народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка: «Хочацца, каб у Святланы не было пачуцця, што неадназначна ўспрымаецца гэтая падзея. Хацелася, каб увесь свет радаваўся».

Актор Павел Харланчук: «Вельмі ганаруся, што мы жывем у адным часе».

Пісьменнік Уладзімір Арлоў: «Віншую шаноўную Святлану. Віншую беларускую літаратуру – не сумняваюся, што яна падорыць свету новых нобэлеўскіх лаўрэатаў».

Юозас Будрайціс, народны артыст Літвы: «Гэтая значная ўзнагарода будзе стымулам вельмі чуйна ставіцца да людзей навокал».

Акторка Ганна Хітрык: «Я ведаю, што кожны скажа, што ён ганарыцца і што жыве ў адзін век з Вамі».

Старшыня Саюзу пісьменнікаў Літвы Антанас Ёнінас: «Хачу павіншаваць усю беларускую культуру ад імя ўсёй літоўскай культурніцкай супольнасці».

Народны артыст Украіны Астап Ступка: «Гэта адзнака, якой вы даўно заслугоўваеце – і нарэшце яна знайшла вас».

Народны артыст Украіны Яўген Нышчук: «Гэта ўзнагарода мела быць значна раней, бо тыя тэмы, якія вы краналі, заўсёды балелі».

Пісьменнік Аляксей Сіманаў: «Я ганаруся, што знаёмы з Табой».

Перакладчык Лявон Баршчэўскі:

«Памятаю, Вы засмучаліся, што Васіль Быкаў не атрымаў Нобэлеўскую ўзнагароду, але Вы зрабілі гэта за Васіля Быкава, за ўсю беларускую літаратуру».

Рэжысёр Юрый Хашчавацкі: «Цябе можна толькі расцалаваць. Гэта было б добра і для цябе, і для мяне: я б упершыню цалаваў Нобэлеўскага лаўрэата».

Глядзіце відэа!

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў