«Я адразу сказаў, што пайду толькі прэм'ер-міністрам. Каб па дробязях не турбавалі». Знакавыя цытаты Леаніда Заікі


Сёння памёр Леанід Заіка – вядомы беларускі эканаміст і выбітная асоба. Беларусам будзе не хапаць яго неардынарных думак, смелых выказванняў і неверагоднага пачуцця гумару. Леанід Заіка рэгулярна каментаваў эканамічную сітуацыю ў недзяржаўных медыях Беларусі.

Леанід Заіка.
Фота: Белсат

«Белсат» сабраў яскравыя цытаты з ягоных шчодрых інтэрвʼю, якія сведчаць, што за асобу і грамадзяніна мы страцілі.

***

Смяяцца трэба, і над сабой у тым ліку. Чалавеку ў жыцці наагул неабходныя толькі дзве якасці: высокі прафесіяналізм і пачуццё гумару.

***

Я сваім маладым калегам і знаёмым кажу: рабіце так, каб не жыць на пенсію. Ці зарабляйце грошы раней, ці памірайце раней. Цяпер я галоўным чынам выкладчыкам чытаю лекцыі, у тым ліку і за мяжой. Ангельскую, французскую і нямецкую мовы засвоіў толькі пасля 30. Вучыцца трэба ўсё жыццё, незалежна ад веку.

***

Я адразу сказаў, што пайду толькі прэмʼер-міністрам. Каб па дробязях не турбавалі. Гэта было ў тыя часы, калі яшчэ прэмʼер-міністрам быў Сяргей Лінг, а я – чальцом экспертнай рады пры Саўміне.

***

У Беларусі ў год выпускаецца 5000 эканамістаў. Каго з іх вы ведаеце? Паглядзіце, насупраць будынак стаіць, там рыхтуюць менеджараў-маркетолагаў. Не ведаю, дзе мы знойдзем столькі прадпрыемстваў для гэтых менеджараў. Мне трэба было паправіць вентыль – патэлефанаваў, каб выклікаць сантэхніка. Кажуць, толькі праз тры дні прыйдзе. Праблема – няма сантэхнікаў. Менеджараў сотні, а сантэхнікаў няма.

Размова
Леанід Заіка: «Мне з дзяцінства казалі, што Беларусь – бульбяная краіна. Лухта!»
2019.12.12 21:20

Пра палітыку дзяржавы на пачатку каронавірусу

Заўсёды на першым месцы сярод усіх прыярытэтаў стаіць чалавечае жыццё. Мы павінны разумець што чалавек для нас зʼяўляецца мэтай нумар адзін. А прадпрыемствы, заводы, машыны, усё іншае, асабліва з улікам беларускай спецыфікі, што мы за 30 гадоў нічога новага не стварылі, – увесь гэты металалом абсалютна не цікавы.

На мой пагляд, на два месяцы краіна магла б легчы ў карантын. Мы страцілі б 16% ВУП, то бок па 8% ВУП за месяц, але ўсё гэта спакойна б скончылася, людзі не хварэлі б у такой колькасці. Праз два месяцы ўсё зноў запрацавала б, за кошт нарастання мы нагналі б 6%, і па выніку атрымалася б падзенне ўсяго на 10%. У 2015 годзе ў нас падзенне ВУП склала 37% у доларавым эквіваленце. Нехта гэта заўважыў?

***

Упершыню за ўвесь час Лукашэнка дзее абсалютна неадэкватна. У яго ўжо пачаўся «комплекс Напалеона». Нічога ён не зразумеў. Лукашэнка мяркуе, што людзі такія тупыя, будзе зноў заклікаць да чаркі і скваркі.

***

Мне шкада гэтых людзей ва ўладзе. Яны разгубленыя, дзіўныя, у іх «смяротнасць 1%». Я б сказаў так, адумайцеся, ні дзеці, ні ўнукі, ніхто вам не прабачыць гэтай неадэкватнасці.

Пра ашчаджэнні

Я ўжо дзесяць гадоў кажу, што калі ў вас менш за 100 тысяч долараў, то купіце шампанскае, уладкуйце прыемную вячэру пры свечках і не парцеся.

А калі сурʼёзна, то адсоткаў 40 захоўвайце ў доларах, адсоткаў 20 – у еўра, 20 – у кітайскіх юанях, а астатнія грошы можна ў швейцарскіх франках. Чым больш дыферэнцыяваны будзе ў вас кошык – тым лепш.

Пра крызіс і выхад з яго

Цяпер мы зваліліся. І ёсць два варыянты. Першы – устаць, атрэсціся і пайсці далей. Гэтак і хочуць зрабіць. А другі варыянт – устаць, паправіць на сабе адзенне, зайсці ў краму, купіць ровар і паехаць, то бок перайсці на новыя тэхналогіі, новую інтэлектуальную эканоміку і іншае. Краіна павінна выходзіць з эканомікі нафтагазавага тыпу. Для таго каб Беларусь перайшла да інтэлектуальнай эканомікі, патрэбна новая эліта, якая можа ўвасобіць гэту ідэю ў жыццё. Мы канчаем нафтавае стагоддзе. І газ учорашні дзень. Электратранспарт патрэбны, чыстая вада. Новае інтэлектуальнае грамадства, дзе галоўны рэсурс – гэта веды і ўтварэнне. Вось шлях будучыні.

***

Два месяцы пойдуць на тое, каб апрытомнець, а наступныя восем гадоў пойдуць на тое, каб змяняць жыццё ў новым цывілізацыйным кірунку развіцця.

Пра грошы

Ну, 1 месяц яны могуць атрымаць, гэта будзе 500 долараў, а потым праз два месяцы гэта будзе зноў 300 долараў. Тут нічога не зробіш, гэта як Ванька-ўстанька. Паўтараю, кошт працоўнай сілы сярэднеўзважаны па Беларусі 330-350 долараў.

***

Кіраўнікі краіны меркавалі, што грошы можна друкаваць, як паштовыя маркі. Просты непрафесіяналізм, дурасць у квадраце і кубе. Я магу гэта назваць сітуацыяй непрафесійнай тупасці.

***

Мы доўгі час рупліва спаборнічалі з Зімбабвэ. Дарэчы, мы ў гэтым спаборніцтве трохі адстаём: яны свайго прэзідэнта зрынулі, а мы – не.

AB, belsat.eu

Стужка навінаў