Міністр транспарту Беларусі Аляксей Аўраменка пацвердзіў прыход у краіну першай лоўкост-кампаніі. Праўда, пакуль з вугорскай «Wizz Air» удалося дамовіцца толькі пра адзін кірунак: Менск – Будапэшт.
Таксама ведамства для развіцця абласных аэрапортаў паралельна прапрацоўвае з лоўкост-кампаніямі магчымасць лётаць у абласныя аэрапорты, паведамляе TUT.by.
Міністр падкрэсліў, што перамовы ідуць з рознымі кампаніямі.
Зараз наўпроставы пералёт з Менску ў Будапэшт на самалётах «Белавія» каштуе амаль 363 рубля ў адзін бок.
МГ belsat.eu