«Wizz Air» адмяняе частку рэйсаў у Італію


Лоўкост-авіякампанія «Wizz Air» без афіцыйных апавяшчэнняў скасоўвае частку палётаў у Італію. Пра гэта паведамляе сайт Vandrouki.by.

Гэтак, скасаваная частка рэйсаў у Італію ў сакавіку з гарадоў Польшчы і Рыгі. Цалкам знікла магчымасць набыць квіткі з Польшчы ў Турын і Балонню, з 7 сакавіка і да красавіка ў Мілан, Вэрону, Неапаль, Рым, Бары і на Сіцылію.

Тым, хто ўжо набыў квіткі, кампанія змяняе іх на любыя іншыя, звычайна на гэты ж дзень. Напрыклад, у Лондан.

У выніку замены пасажыру мае прыйсці апавяшчэнне з прапановай абраць любы з прапанаваных варыянтаў: замена квітка на іншы рэйс авіякампаніі, вяртанне грошай на карту або вяртанне кошту квітка і яшчэ 20 % на рахунак «Wizz».

Між тым авіякампанія «Белавія» 26 лютага паведамляла, што ніякіх забаронаў на выкананне палётаў у гарады Італіі няма.

«Мы выконваем палёты па маршрутах Менск-Мілан-Менск і Менск-Рым-Менск, як і ўсе авіякампаніі свету, у штатным рэжыме. Ніякіх абмежаванняў або забаронаў на ўезд у Рэспубліку Беларусь з Італіі няма. Па прылёце пасажыры праходзяць санітарны кантроль гэтак жа, як і з іншых рэйсаў авіякампаніі (вымярэнне тэмпературы і запаўненне анкеты). Таму зварот квіткоў можа ажыццяўляцца толькі ў адпаведнасці з правіламі тарыфу, паводле ягога якім яны набываліся», – заяўлялі ў кампаніі.

Hавiны
Мінаховы здароўя Нямеччыны: у краіне пачынаецца эпідэмія каронавірусу
2020.02.27 07:54

Каронавірус актыўна распаўсюджваецца ў Еўропе: найбольш афектаваная Італія (там загінула 11 чалавек). Першыя выпадкі пацвердзілі Грэцыя, Швейцарыя, Аўстрыя і Харватыя. У чацвер стала вядома пра першага хворага ў Эстоніі – ім аказаўся грамадзянін Ірану, які прыбыў з Рыгі.

Усяго на каронавірус у свеце ўжо хварэюць больш за 82 тысячы асобаў. Памер 2801 чалавек, яшчэ больш за 32 тысячы паправіліся.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў