«Wargaming» і расейскі УАЗ зрабілі аўтамабіль для кібертанкістаў


«УАЗ Патриот World of Tanks Edition» – гэтак афіцыйна называецца спецыяльная версія аўтамабіля, прысвечаная папулярнай кампʼютарнай гульні ў танкі.

Беларускі распрацоўнік «Свету танкаў» дазволіў расейскаму аўтавытворцу выкарыстаць элементы фірмовага стылю сваёй гульні ў экстэрʼеры і інтэрʼеры аўтамабіля УАЗ – лагатыпы гульні «World Of Tanks» бачныя на падгалоўніках, кузаве, стырне і мультымедыйнай сістэме.[/vc_column_text][vc_single_image image=”402476″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота uaz.ru[/vc_column_text][vc_column_text]З поўнымі тэхнічнымі характарыстыкамі машыны, якая ў «спецыяльным выданні» прапануецца толькі ў топавай камплектацыі, можна азнаёміцца на сайце кампаніі.

Прэзентацыйны ролік аўтамабіля апублікаваны на афіцыйным акаўнце «Wargaming» на Youtube.

У кампʼютарнай гульні той, хто набудзе спецыяльную версію пазадарожніка, атрымае савецкі танк КВ-5 і 180 дзён прэміяльнага акаўнту.

Летам гэтага года «Wargaming» расфарбаваў «Boeing 737-300» сімволікай беларускай дзяржаўнай авіякампаніі «Белавія».[/vc_column_text][vc_single_image image=”402484″ img_size=”large”][vc_column_text]Фота belta.by

[/vc_column_text][vc_column_text]Кампанія стала лідарам постсавецкага рынку кампʼютарных гульняў пасля выхаду ў 2010 годзе свайго галоўнага хіта – бясплатнай анлайн-гульні «Свет танкаў». Зарэгістраваліся, каб гуляць у гэты аркадны сімулятар танкавага бою дзясяткі мільёнаў чалавек, а ў 2014 годзе адначасова выйшлі ў анлайн, каб пагуляць у гэтую гульню, больш за 1,1 млн карыстальнікаў.

Глядзіце праграму «Прыват»: Жонкі супраць «танкаў»

Аляксандр Гелагаеў, belsat.eu

Стужка навінаў