Вызвалілі адную з рэдактарак TUT.BY


Партал TUT.BY паведаміў, што Ульяна Бабаед, якую Следчы камітэт затрымаў сёння раніцай, на волі.

7 жніўня Следчы камітэт правёў ператрусы ў офісах TUT.BY і БелаПАН. Супраць асобных працаўнікоў гэтых медыяў распачатая крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 349 Крымінальнага кодэксу («Несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі, зроблены з іншай асабістай зацікаўленасці, які пацягнуў прычыненне істотнай шкоды»). Журналістаў падазраюць у неправамерным карыстанні платнай падпіскай агенцтва «БелТА».

Глядзі таксама
Каментары