Вызначыліся фіналісты ЧС-2018 па футболе


У другім паўфінале Чэмпіянату свету па футболе зборная Англіі прайграла Харватыі з лікам 1-2. У фінале ЧС-2018 згуляе Францыя і Харватыя.

У асноўны час у Англіі забіў Трып’ер, у Харватыі – Пярышыч. У дадатковы час за харватаў забіў Манджукіч.

Харватыя ўпершыню за ўсю гісторыю выйшла ў фінал ЧС па футболе.

15 ліпеня ў Маскве Харватыя згуляе з Францыяй у фінале Чэмпіяната свету.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў