Выяўлены другі падазраваны ў шпіянажы на карысць Расеі, - аўстрыйскія СМІ


У аўстрыйскім Федэральным ведамстве па абароне канстытуцыі і барацьбе з тэрарызмам выявілі расейскага шпіёна, які падазраецца ў перадачы сакрэтнай інфармацыі расейскай выведцы.

Пра гэта паведаміла ў нядзелю аўстрыйскае выданне Kronen Zeitung. Імя падазраванага пакуль не называецца. З публікацыі таксама незразумела, ці знаходзіцца ён пад арыштам.

Паводле інфармацыі газеты, меркаваны шпіён дзейнічаў унутры Федэральнага ведамства (па сутнасці, яно з’яўляецца аўстрыйскай контрвыведкай) і перадаў адтуль звесткі ў Маскву.

9 лістапада стала вядома пра раскрыццё расейскага шпіёна, які быў палкоўнікам аўстрыйскай арміі. У сувязі з гэтай справай міністр замежных спраў Аўстрыі Карын Кнайсль адмяніла свой візіт у Расею, запланаваны на пачатак снежня.

Карын Кнайсль ў жніўні 2018 года запрашала Уладзіміра Пуціна на сваё вяселле. Пуцін танчыў з ёй на гэтым свяце.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў