Вывяржэнне вулкану ў Гватэмале: 75 загінулых, 200 зніклых без вестак


Учора ўвечары ў Гватэмале зноў адбылося моцнае вывяржэнне. Агенцыя Reuters паведамляе, што разгорнутая ратавальная аперацыя, адбываецца масавая эвакуацыя.

Ратавальнікі паведамляюць, што на дадзены момант сітуацыя крытычная, вывяржэнні могуць пачацца зноў.

Вывяржэнні пачаліся яшчэ ў нядзелю, тады з вулкану вылецеў попел і лава на вышыню каля 10 кіламетраў. Некаторыя людзі загінулі праз тое, што замест таго, каб ратавацца, пайшлі паглядзець на вулкан. Спецыялісты кажуць, што сёлетняе вывяржэнне адно з самых буйных за апошнія 100 гадоў.

На дадзены момант налічваецца 75 загінулых, 200 зніклых без вестак. У краіне абвешчаная жалоба.

ГА, belsat.eu

 

Стужка навінаў