Выведка ЗША ведае, хто быў пасярэднікам паміж Крамлём і «WikiLeaks»


Пра гэта паведамляе CNN, спасылаючыся на ўласныя крыніцы інфармацыі, якія мелі магчымасць азнаёміцца са справаздачаю, якую 5 студзеня перадалі прэзідэнту ЗША Бараку Оўбаме.

Паводле амерыканскага тэлеканалу, ў справаздачы гаворыцца, што міжнародная некамерцыйная арганізацыя «Wikileaks», якая публікуе сакрэтную інфармацыю, змясціла на сваім сайце электронныя лісты Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі, дзякуючы пасярэднікам з Расеі. Крыніца CNN не называе прозвішчы пасярэднікаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”418412″ img_size=”large”][vc_column_text]5 студзеня афіцыйны прадстаўнік Белага дому Джош Эрнэст паведаміў, што Барак Оўбама атрымаў справаздачу спецслужбаў пра ўмяшанне Расеі ў прэзідэнцкія выбары ЗША. Несакрэтная версія дакументу будзе апублікаваная на наступным тыдні.[/vc_column_text][vc_column_text]3 студзеня заснавальнік «WikiLeaks» Джуліян Асанж заявіў, што сайт не супрацоўнічае з Расеяй. Паводле яго, адміністрацыя Оўбамы, абвінавачваючы Маскву ва ўмяшанні ў амерыканскія выбары, спрабуе такім чынам пазбавіць легітымнасці Дональда Трампа.

«Джуліан Асанж сказаў, што «нават 14-гадовы мог узламаць Падэсту [лісты з gmail-акаунту Джона Падэсты, які працаваў у штабе кандыдаткі на пасаду прэзідэнта ЗША Гілары Клінтан, былі апублікаваныя ў «WikiLeaks». – belsat.eu]», – цытуе ў сваім «Twitterʼы» заснавальніка «WikiLeaks» прэзідэнт-элект Дональд Трамп.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў